Шніці
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Шніці, Пальмінскі сельсавет)
Шніці́[1] (трансліт.: Šnici, руск.: Шнити) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 24 км на паўднёвы ўсход ад Гарадка, 30 км ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На паўночным захадзе праходзіць меліярацыйны канал, на ўсходзе і поўдні ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай аўтадарозе і далей па шашы Віцебск — Невель.
Вёска
Шніці
|
Гісторыя
правіцьУ другой палове 18 стагоддзя вёска ў Віцебскім павеце Полацкай губерні. У 1924—1925 гадах цэнтр Шніцінскага сельсавета.
Насельніцтва
правіць- 4 двары, 61 рэвізская душа (1785)
- 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх