Шошынская аперацыя

Шошынская аперацыя — аперацыя партызанскай брыгады «Смерць фашызму» па знішчэнню чыгуначнага маста цераз раку Шоша на чыгуначнай лініі Маладзечна — Полацк на ўчастку Падсвілле — Зябкі ў Глыбоцкім раёне 17 верасня 1942 года.

Шошынская аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
'
'
Дата 17 верасня 1942
Месца Глыбоцкі раён
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгада «Смерць фашызму» Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі
Камандуючыя
У. В. Мельнікаў
Сілы бакоў
1-ы і 2-і атрады партызанскай брыгады «Смерць фашызму»,
партызанская група М. З. Умінскага

Перадумовы правіць

Аперацыя праводзілася па загаду начальніка ЦШПР, які паставіў у верасні 1942 года перад брыгадай «Смерць фашызму» задачу вывесці са строю чыгунку Маладзечна — Полацк. План аперацыі быў распрацаваны камандаваннем брыгады. Агульнае камандаванне ажыццяўляў камандзір брыгады У. В. Мельнікаў. У аперацыі ўдзельнічалі 1-ы і 3-і атрады (камандзіры А. Я. Конеў і М. І. Ражноў) брыгады «Смерць фашызму» і партызанская група М. З. Умінскага, якая прыбыла ў ліпені 1942 года з-за лініі фронту.

Ход аперацыі правіць

Разведка партызан устанавіла, што чыгуначны мост (даўжынёй 35 м) цераз раку Шошу ахоўваецца гарнізонам, які размяшчаўся ў каравульным памяшканні на левым беразе ракі, непадалёку абапал маста дзоты, акопы, загароды з дроту, падыходы да маста адкрытыя і добра прыстраляныя, у бліжэйшых гарнізонах праціўніка на станцыях Падсвілле і Зябкі каля 170 гітлераўцаў. У ноч на 17 верасня, выставіўшы заслон з боку казарм, партызаны скрытна падпаўзлі з паўночнага боку да дзота і занялі яго. Адкрыўшы са станковага кулямёта агонь па ахове моста, яны скавалі праціўніка і далі магчымасць падрыўнікам замініраваць і ўзарваць мост. У ходзе бою было забіта 37 і паранена 5 гітлераўцаў. У выніку аперацыі рух цягнікоў па дарозе быў спынены на 15 сутак.

Літаратура правіць

  • М. У. Філімоненкаў. Шошынская аперацыя // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 640. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.