Нью-Гэмпшыр
Нью-Гэмпшыр, таксама Нью-Хэмпшыр[3] (англ.: New Hampshire) — штат на паўночным усходзе ЗША, у рэгіёне Новая Англія. Плошча 24 тыс.км². Насельніцтва 1.315.000 (2007). Неафіцыйная назва — «Гранітны штат». Сталіца штата — горад Конкард. Найбуйнейшыя гарады — Манчэстэр, Нашуа. Першы штат у краіне, які абвясціў незалежнасць ад Вялікабрытаніі. Большая частка штата занята адгор’ямі Апалачаў (масіў Уайт-Маўнтынс, вышыня да 1916 м — гара Вашынгтон), на паўднёвым усходзе штата — берагавая нізіна. Клімат умераны, марскі. Тэмпература паветра ад −5 °C у студзені да 22 °C у ліпені. Ападкаў каля 800—1000 мм за год. Галоўныя рэкі Канектыкут і Мерымак. Возера Уініпесокі. Большая частка тэрыторыі штата пад лесам (хвоя, хемлак, дуб, бяроза).
Нью-Гэмпшыр | |||
---|---|---|---|
англ.: State of New Hampshire | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 21 чэрвеня 1788 | ||
Кіраўнік | Крыс Сунуну[d] | ||
Насельніцтва | |||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
305 м | ||
![]() |
|||
Часавы пояс | паўночнаамерыканскі ўсходні час[d] і зона Амерыка/Нью-Ёрк[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-NH | ||
Афіцыйны сайт(англ.) | |||
![]() |
|||
ЭканомікаПравіць
Прамысловасць: машынабудаўнічая (электратэхнічная, электронная, вытворчасць прамысловага абсталявання), гарбарна-абутковая, тэктыльная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая. Лесанарыхтоўкі. Здабыча будаўнічых матэрыялаў (граніт і інш.).
У сельскай гаспадарцы дамінуюць малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, цяплічныя гаспадаркі, якія спецыялізуюцца на журавінах, чарніцах.
Адзіны акіянічны порт — Портсмут. Значная частка насельніцтва (да 15%) занята ў сферы паслуг і турызму.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Population Estimates Program
- ↑ арт. Нью-Гэмпшыр — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.