Штральзундская ратуша
Штральзундская ратуша (ням.: Stralsunder Rathaus) — ратуша ў горадзе Штральзунд. Будынак ратушы пабудаваны ў XIII стагоддзі і з'яўляецца адным з узораў цаглянай готыкі. Знаходзіцца на плошчы Стары Рынак побач з царквой Святога Мікалая.
ратуша | |
Штральзундская ратуша | |
---|---|
Stralsunder Rathaus | |
54°18′56″ пн. ш. 13°05′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | |
Тып будынка | ратуша |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Будаўніцтва | XIII стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДакладны пачатак будаўніцтва ратушы невядомы і датуецца прыкладна 1250 годам. Першыя запісы пра дзеючую ратушу датаваны 1271—1278 гг. Спачатку будынак выкарыстоўваўся як гандлёвае памяшканне, сутарэнні і гарышча выкарыстоўваліся пад склады. У XIV стагоддзі, да 1340 года, будынак быў пашыраны, а фасад упрыгожылі статуямі і гербамі. У XVI стагоддзі ва ўсходнім крыле была пабудавана вітая лесвіца, у заходнім крыле — драўляная лесвіца на гарышча, пазней, у 1579 годзе, была збудавана і каменная лесвіца ў стылі Рэнесанс. 12 чэрвеня 1680 года адбыўся пажар, згарэлі драўляныя дах і галерэя ў двары. Пазней дах пакрылі дахоўкай. У снежні 1782 года здарыўся новы пажар, але без сур'ёзных пашкоджанняў. У 1881 годзе пачалася рэканструкцыя пад кіраўніцтвам Эрнста фон Хасельберга, была знята тынкоўка і ратуша прыняла больш сярэднявечны выгляд.[2]
Сёння ў ратушы размяшчаецца гарадская адміністрацыя, бюргершафт і ЗАГС.
Цікавыя факты
правіцьШтральзундская ратуша была намалявана на 10-пфенігавай паштовай марцы ГДР і на 70-цэнтавай Deutsche Post.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Штральзундская ратуша