Шумег

горад у Венгрыі

Шу́мег (венг.: Sümeg) — горад на захадзе Венгрыі, у медзье Веспрэм. Насельніцтва 6 283 чалавекі (2014).

Горад
Шумег
венг.: Sümeg
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Выгляд на крэпасць з паветра
Выгляд на крэпасць з паветра
Краіна
Рэгіён
Медзье
Каардынаты
Плошча
64,13 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
6283 чалавекі (2014)
Шчыльнасць
98,66 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36)87
Паштовы індэкс
8330
Афіцыйны сайт
sumeg.hu (венг.)
Шумег на карце Венгрыі
Шумег (Венгрыя)
Шумег

Геаграфія

правіць

Шумег размешчаны прыкладна за 150 км на паўднёвы захад ад Будапешта, за 25 км на поўнач ад Кестхея і ўзбярэжжа возера Балатан, і за 50 км на захад ад Веспрэма.

Гісторыя

правіць
 
Шумегская крэпасць на ўзгорку

Амаль уся гісторыя Шумега звязана з вядомай крэпасцю на высокім узгорку (270 м), заснаванай у XI стагоддзі ў часы кіравання караля Іштвана Святога. У 1241 годзе кароль Бела IV схаваўся ў Шумегскай фартыфікацыі ад нашэсця манголаў, якія не здолелі яе ўзяць. У перыяд турэцкага нашэсця XVIXVII стагоддзяў крэпасць шмат разоў бралася ў аблогу, але гэтак і не была скароная туркамі. Пасля заняпаду Веспрэма ў 1552 годзе рэзідэнцыя веспрэмскага біскупа была перанесена ў Шумег.

Пасля выгнання турак і ўваходжання Венгрыі ў склад імперыі Габсбургаў, у краіне адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне на чале з Ферэнцам Ракацы. Пасля здушэння паўстання аўстрыйцы ўзарвалі муры амаль усіх крэпасцей Венгрыі, у т.л. Шумегскай. Нягледзячы на гэта, многія часткі крэпасці даволі добра захаваліся, і ў ёй неаднаразова праводзіліся рэстаўрацыйныя работы.

У XVIII стагоддзі пачаўся рост горада пад сценамі крэпасці, быў пабудаваны біскупскі палац, каменная Узнясенская царква, вялікая колькасць выдатных будынкаў. Аднак у XIX стагоддзі хуткі рост суседніх Веспрэма, Кестхея і Тапальцы ператварыў Шумег у невялічкае правінцыйнае мястэчка.

Славутасці

правіць
 
Біскупскі палац і кляштар францысканцаў
  • Шумегская крэпасць — найбуйнейшая і адна з самых вядомых сярэдневяковых крэпасцей Венгрыі
  • Узнясенская царква (1757 год, пабудаваная ў стылі ракако)
  • Кляштар францысканцаў (1657 год, барока)
  • Біскупскі палац (1755 год, барока)

Вядомыя асобы

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць