Шумск (Літва)
Шумск[1], часам Шу́мскас[2] (літ.: Šumskas) — мястэчка ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Кавальчукоўскай сянюніі. Месціцца на ўсход ад Вільні, каля беларуска-літоўскай граніцы.
Мястэчка
| ||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУпершыню Шумск упамінаецца ў XVII стагоддзі пад назвай Паляны, калі ён уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Пазней мястэчка атрымала назву Шумск у гонар яго ўладальнікаў Шумскіх.
У 1696 годзе Міхал Шумскі і яго жонка Гальшка з Стахоўскіх збудавалі ў Шумску касцёл, перадалі яго дамініканцам, збудавалі кляштар у 1705 годзе. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць дамініканцаў, цэнтр маёнтка[3].
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шумск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1892 года ў Шумску было 10 будынкаў.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Шумск заняты войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З другой паловы сакавіка 1919 года пад кантролем Польшчы[5]. На тэрыторыю таксама прэтэндавала Літва.
У 1920 годзе Шумск апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны ў Віленскім ваяводстве. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Шумск заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: ~1892 год — 106 чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.
Славутасці
правіць- Капліца прыдарожная (XVIII ст.)
- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1767—1789) у стылі барока
- Могілкі хрысціянскія, капліца (XIX ст.)
- Сядзіба Шумскіх (XIX ст.)
Страчаная спадчына
правіць- Кляштар дамініканцаў (XVIII ст.), зруйнаваны расійскімі ўладамі. У гэтым кляштары ў канцы свайго жыцця быў прыёрам драматург Каятан Марашэўскі.
Галерэя
правіць- Краявіды Шумска
-
Касцёл
-
Капліца могілкавая
-
Капліца прыдарожная
-
Сядзіба
Вядомыя асобы
правіць- Каятан Марашэўскі (пам. 1811) — беларускі і польскі драматург канца XVIII ст.
Крыніцы
правіць- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 80.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 341.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 21.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 76.
Літаратура
правіць- Szumsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 76.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шумск (Літва)
- Шумск (Літва) на сайце Radzima.org