Шчасьлівая сямёрка
канцэртны альбом барда Віктара Шалкевіча
«Шчасьлі́вая сямё́рка» ― канцэртны альбом барда Віктара Шалкевіча, які быў выпушчаны ў 2010 годзе.
Шчасьлівая сямёрка | |
---|---|
музычны альбом Віктар Шалкевіч | |
Дата выпуску | 1 мая 2010 |
Жанр | поп-рок |
Працягласць | 62 хв. |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Гісторыя стварэння
правіцьЗапісаны 11 снежня 2009 года на канцэрце ў мінскім Палацы ветэранаў.
Спіс песень
правіць№ | Назва | Працягласць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Тушыце сьвет» | 3:16 | |||||||
2. | «Такая доўгая зіма» | 5:40 | |||||||
3. | «Баляда пра жэншчыну» | 5:32 | |||||||
4. | «Лета, якое мы зноў змарнавалі» | 5:52 | |||||||
5. | «Баляда пра Валожын» | 6:00 | |||||||
6. | «Голуб на секвойі, галубка на пальме» | 4:30 | |||||||
7. | «Пятніца, 13 ў Менску» | 4:06 | |||||||
8. | «Новыя хвалі радыё "Свабода"» | 5:41 | |||||||
9. | «Баляда пра "Славянскі базар"» | 7:12 | |||||||
10. | «Маналёг старога інтэрнэт-юзэра» | 5:59 | |||||||
11. | «Хто ўкрыжаваў Ісуса Хрыста?» | 2:36 | |||||||
12. | «Баляда пра Катманду і Мандалай» | 3:02 | |||||||
13. | «Маё каханьне» | 3:33 | |||||||
01:02:59 |
Удзельнікі запісу
правіць- Віктар Шалкевіч — гітара, спеў
- Анатоль Кандыба — фартэпіяна
- Аляксандр Габец — кантрабас
Крытыка
правіцьМузычны крытык Вітаўт Мартыненка адзначыў:
Лэйбл «БМАgroup», што ўжо выдаў чатыры паўнафарматныя альбомы артыста на элегантных CD, надзвычай пільна паставіўся да дзвюх пасьпяховых аўтарскіх канцэртаў Віктара Шалкевіча ў год свайго 50-годзьдзя і з дапамогай вядомага гукарэжысэра Андрэя Старавойтава падрыхтаваў цалкам новы канцэптуальны жывы альбом «Шчасьлівая сямёрка». |
Зноскі
- ↑ Віктар Шалкевіч "Шчаслівая сямёрка" (+аўдыё) . Experty.by (26 мая 2010). Праверана 9 лютага 2022.
Спасылкі
правіць- «Шчасьлівая сямёрка» на сайце Qobuz
- «Шчасьлівая сямёрка» на сайце СберЗвук
- «Шчасьлівая сямёрка» на сайце Anghami