Шчучынскі піярскі калегіум

(Пасля перасылкі з Шчучынская піярская школа)

Шчучынскі піярскі калегіум — сярэдняя навучальная ўстанова ў Шчучыне ў 17181832 гадах. У Шчучын піяраў запрасіў гаспадар мястэчка Ю. Глябіцкі ў 1718 годзе, які перадаў ім парафіяльны касцёл і ахвяраваў 23 735 злотых. Пасля маёнтак перайшоў да яго дачкі Тэрэзы, якая пацвердзіла фундацыю бацькі, тое ж зрабіў у 1726 годзе і сойм. Калегіум пры кляштары Св. Георгія заснаваны ў 1718 годзе (пры ім пэўны час дзейнічала семінарыя для ордэнскай моладзі, дзе выкладаліся нават усходнія мовы, дзейнічала аптэка). Існаваў на прыватныя ахвяраванні, падпарадкоўваўся Літоўскай навучальнай акрузе. Меў 3 класы і 5 выкладчыкаў. У 1783 годзе Адукацыйная камісія рэарганізавала калегіум у падакруговае вучылішча (у 1785 у ім было 119, у 1789 — 69 вучняў). Тут выкладаў прыродазнавец С. Юндзіл, вучыліся філосаф К. Нарбут, гісторык-археограф М. Догель і інш.

Літаратура правіць

  • Андрэй Самусік. Шчучынскі піярскі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Łukaszewicz J. Historya szkół w Koronie i w Wielkiem Księstwie Litewskiem od najdawniejszych czasów aż do roku 1794. T. 4. Poznań, 1851;
  • Сборник материалов для истории просвещения в России. Т. 1. СПб.. 1893;
  • Белецкий А. В. Исторический обзор деятельности Виленского учебного округа за первый период его существования, 1803—1832. Отд. 3. Вильна, 1906;
  • Beauvois D. Szkolnictwo polskie na zemiach litewsko-ruskich. 1803—1832. T. 2. Rzym; lublin, 1991.