Шыман Багуміл Цуг
Шыман Багуміл Цуг (польск.: Szymon Bogumił Zug, ням.: Simon Gottlieb Zug; 20 лютага 1735, Мерзебург, Саксонія — 11 жніўня 1807) — польскі архітэктар. Немец па паходжанні. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму.
Шыман Багуміл Цуг | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1733 ці 20 красавіка 1733[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1807[3][4][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў курфюрстве Саксонія. Лютэранін. Вучань Ёгана Готфрыда Кнофлера ў Дрэздэне. Пасля яго смерці скончыў будаўніцтва палацаў распачатых настаўнікам.
3 1752 член Саксонскай будаўнічай калегіі. У 1754, 1771 наведваў Італію[6].
З 1756 года жыў і працаваў у Варшаве. Большую частка свайго жыцця правёў у Рэчы Паспалітай. У 1768 годзе атрымаў шляхецтва.
Творчасць
правіцьЛічыцца адным з самых універсальных і пладавітых архітэктараў сваёй эпохі. Аўтар некалькіх дзясяткаў праектаў палацаў і храмаў у Польшчы. Як садова-ландшафтны архітэктар працаваў у стылі ранняга рамантызму.
Найбольш значныя работы: палацы Ф. Браніцкага (1775—77) і Сангушкі (1777), праект перабудовы бібліятэкі Залускіх (1777, не ажыццёўлены), евангелісцкі касцёл (1777—79), жылыя дамы Рэзлера (1784), Брэса (1782—85), Малахоўскага (1780-я г.) у Варшаве; палац А. Чартарыйскага ў Наталіне пад Варшавай (1780—81), перабудова палаца Радзівілаў у Нябораве (1775—80)[6].
Цуг таксама кіраваў рэканструкцыяй Варшаўскага Арсенала. Паводле яго праекта пачалося будаўніцтва Лютэранскіх могілак Варшавы, на якім пасле смерці і быў пахаваны архітэктар.
На тэрыторыі Беларусі па праекце Цуга пабудаваны драўляны палац Л. Тышкевіча ў Гародне (Воранаўскі раён, 1779—1780, не захаваўся)[6].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #142224235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #142224235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Szymon Bogumił Zug // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Szymon or Simon Bogumil Amadeus Zug // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #142224235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б в Цуг Шыман Багуміл // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Цуг Шыман Багуміл // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шыман Багуміл Цуг