Шэршань звычайны

(Пасля перасылкі з Шэршань еўрапейскі)

Шэршань еўрапейскі, таксама Шэршань звычайны[1] (Vespa crabro) — найбуйнейшая аса, распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы.

Шэршань еўрапейскі

Рабочая асобіна, самка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vespa crabro Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  154273
NCBI  7445
EOL  1032911

Апісанне правіць

Даўжыня маткі вагаецца ад 25 да 35 міліметраў, рабочыя асобіны і самцы карацейшыя. Самцы і самкі крыху адрозніваюцца па будове: у самцоў 13 сегментаў вусікаў, у самак — 12, гэтак жа, як і ў іншых восаў. Брушка самца мае 7 бачных сегментаў, брушка самкі на 1 сегмент менш. Рабочыя асобіны і матка маюць джала — перайначаны яйкаклад, які выкарыстоўваецца для абароны ад ворагаў.

Арэал правіць

Звычайны шэршань распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Еўропы, акрамя яе паўночных і крайніх паўднёвых раёнаў. Гэта адзіны шэршань, які жыве на тэрыторыі Беларусі.

Укусы чалавека правіць

Укус надзвычай балючы і выклікае ацёк, запаленне, млоснасць, галавакружэнне і алергічныя рэакцыі, якія часам пры­водзяць да лятальнага канца[2].

Зноскі правіць

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
  2. Біялогія. 10 клас. Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / Маглыш С.С. і інш. — Мн.: Народная асвета, 2020. — С. 82