Ліпарскія астравы
(Пасля перасылкі з Эалійскія астравы)
Ліпарскія астравы (часам Эолавы, Эалійскія) (італ.: Isole Eolie) — група астравоў у Тырэнскім моры на поўнач ад Сіцыліі. Шэсць з іх ўтвараюць абшчыну Ліпары, на сёмым востраве (Саліна) размешчаны абшчыны Санта-Марыя, Мальфа і Рынелья.
Ліпарскія астравы | |
---|---|
італ. Isole Eolie | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 8 |
Найбуйнейшы востраў | Ліпары |
Агульная плошча | 114,7 км² |
Найвышэйшы пункт | 926 м |
Насельніцтва | 14 017 чал. (2011) |
Шчыльнасць насельніцтва | 122,21 чал./км² |
Размяшчэнне | |
38°34′32″ пн. ш. 14°59′23″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Тырэнскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усе астравы вулканічнага паходжання. На аднайменным востраве да сённяшняга часу пастаянна актыўны вулкан Стромбалі. На астравах Ліпары і Вулкана сустракаюцца фумаролы.
Да Ліпарскіх астравоў належаць:
У летні сезон тры разы на тыдзень да астравоў ходзіць паром з Неапаля, які рухаецца далей у Мілаца на Сіцыліі і вяртаецца назад. Акрамя яго, кожны дзень на астравы ходзяць катэры на падводных крылах з Месіны. Ліпарскія астравы знаходзяцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліпарскія астравы
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 908 рус. • англ. • фр. |