Эва Юнчык-Зямэцкая

польская юрыстка, журналістка, палітык
(Пасля перасылкі з Эва Юнчык-Зёмэцка)

Эва Юнчык-Зямэцкая (польск.: Ewa Junczyk-Ziomecka; нар. 19 мая 1949, Рашын) — польская юрыстка, журналістка і дзяржаўны дзеяч. Намеснік дзяржаўнага сакратара (з 2006 па 2008 г.), а потым (з 2008 па 2010 г.) дзяржаўны сакратар у Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага, Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку (2010–2014 г.).

Эва Юнчык-Зямэцкая
польск.: Ewa Junczyk-Ziomecka
Імя пры нараджэнні Эва Юнчык (Ewa Junczyk)
Род дзейнасці журналістка, дыпламат, палітык
Дата нараджэння 19 мая 1949(1949-05-19) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Польшча Польшча
Муж Марыюш Зёмэцкі
Дзеці Зузана, Станіслаў
Месца працы Музей гісторыі польскіх яўрэяў, Канцылярыя Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, Генэральнае консульства Польшчы ў Нью-Ёрку, Адукацыйны фонд Яна Карскага
Альма-матар
Член у Таварыства польскіх журналістаў, Адкрытая Рэспубліка, Асацыяцыя Габрэйскага гістарычнага інстытута
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Адраджэння Польшчы Вялікі крыж ордэна Заслуг
Medal "Warsaw Ghetto Uprising"
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 19 студзеня 2015 года старшыня праўлення Адукацыйнага фонду Яна Карскага.

Біяграфія правіць

Нарадзілася 19 траўня 1949 года ў Рашыне, пасля вывучэння права і паслядыпломнага навучання журналістыкі ў Варшаўскім універсітэце працавала журналістам. Падчас Ваеннага становішча ў Польшчы ёй забаранілі займацца журналісцкай дзейнасцю, пасля чаго яна з’ехала ў ЗША.

У 1980-х яна была галоўным рэдактарам польскай міграцыйнай газеты Dziennik Polski. Займаўся супрацоўніцтвам паміж польскай, яўрэйскай і ўкраінскай абшчынамі ў ЗША.

Вярнулася ў Польшчу ў 1993 годзе.  Прымала актыўны ўдзел у стварэнні Музея гісторыі польскіх яўрэяў Полін і працавала дырэктарам па развіцці і намеснікам дырэктара гэтай новай установы[1].

19 студзеня 2006 года Юнчык-Зямэцкая стала намеснікам дзяржаўнага сакратара, а 23 красавіка 2008 года — сакратаром у Канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага.

Кіравала Упраўленнем сацыяльных ініцыятыў і Упраўленнем лістоў і меркаванняў грамадзян Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча.

24 лютага 2010 года Юнчык-Зямэцкая была звольнена з гэтай пасады[2].

1 сакавіка 2010 года заняла пасаду Генеральнага Консула Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку. Займала гэтую пасаду да 2014 года.

Падчас яе знаходжання на пасадзе Генеральнага Консула, у ЗША была адкрыта праграма «Карскі» і створана польска-амерыканская група «Кампанія стагоддзя Яна Карскага», дзякуючы якой Ян Карскі быў пасмяротна ўдастоены вышэйшай грамадзянскай узнагароды ЗША – Прэзідэнцкага медаля Свабоды[1][3].

У 2012 годзе ў Генеральным консульстве была таксама ўрачыста адкрыта штогадовая прэмія “Jan Karski Spirit Award”[4], якая прысуджаецца Адукацыйным фондам Яна Карскага.

Эва Юнчык-Зямэцкая стала першым лаўрэатам гэтай прэміі[5], за ёй рушылі ўслед вядучыя амерыканскія палітыкі: пасол у ААН Саманта Паўэр[6] (2013 г.) і сенатар Джон Макейн (2014 г.)[7].

Дзякуючы консульскай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю ведаў пра Яна Карскага, у сакавіку 2013 г. выдавецтва Джорджтаўнскага ўніверсітэта апублікавала ў ЗША – праз 69 гадоў пасля першай публікацыі – кнігу Яна Карскага “Тайная дзяржава”[8].

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Нью-Йорку падчас праўлення Эвы Юнчык-Зямэцкай таксама было месцам інтэнсіўнага навучання польскіх і амерыканскіх настаўнікаў, мэтай якога было распаўсюджванне ведаў пра асобу і спадчыну Яна Карскага.

19 студзеня 2015 года, пасля завяршэння консульскай місіі, яна стала старшынёй праўлення Адукацыйнага фонду Яна Карскага[9][10].

Член асацыяцыі «Адкрытая Рэспубліка», асацыяцыі Габрэйскага гістарычнага інстытута і Асацыяцыі польскіх журналістаў.

Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку пра «Салідарнасць» і пра Яна Паўла II.

Актыўна працуе на карысць польска-яўрэйскага дыялогу[11].

Асабістае жыццё правіць

Былая жонка Марыюша Зямэцкага (польскага журналіста і тэлевядучага), у яе двое дзяцей: дачка Зузана і сын Станіслаў[1].

Юнчык-Зямэцкая была блізкім сябрам польскага пісьменніка Рышарда Капусцінскага[12].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б в https://www.jankarski.net/pl/o-fundacji/osoba/ewa-junczyk-ziomecka.html
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2013. Праверана 3 мая 2013.
  3. https://teologiapolityczna.pl/ewa-junczyk-ziomecka-niedokonczona-misja-jana-karskiego
  4. https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award.html
  5. https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award/consul-general-ewa-junczyk-ziomecka-is-the-recipient-of-the-first-spirit-of-jan-karski-award.html
  6. https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award/2013-spirit-of-jan-karski-award-given-to-samantha-power.html
  7. https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award/spirit-of-jan-karski-award-goes-to-senator-john-mccain.html
  8. https://press.georgetown.edu/Book/Story-of-a-Secret-State
  9. https://www.jankarski.net/en/about-us/person/ewa-junczyk-ziomecka.html
  10. FUNDACJA EDUKACYJNA JANA KARSKIEGO | Rejestr.io. rejestr.io. Праверана 14 лістапада 2023.
  11. 2007-08-25: Ewa Junczyk-Ziomecka: warto przełamywać stereotypy - Wikinews, wolne źródło informacji (польск.). pl.wikinews.org. Праверана 30 ліпеня 2023.
  12. Artur Domosławski. Ryszard Kapuściński : a life. — Brooklyn, NY, 2012. — ISBN 978-1-84467-858-7.
  13. https://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WMP20150000851
  14. https://archive.today/20150626132546/http://www.prezydent.pl/aktualnosci/ordery-i-odznaczenia/art,1465,wolnosc-gospodarcza-warto-zaprzegac-w-dzialanie-dla-kultury.html
  15. https://files.dre.pt/2s/2009/02/040000000/0769107691.pdf
  16. https://archive.today/20150905001113/http://www.prezydent.pl/archiwum-lecha-kaczynskiego/aktualnosci/rok-2006/art,150,465,minister-ewa-junczyk-ziomecka-zostala-odznaczona-medalem-powstanie-w-getcie-warszawskim.html