Эган Бонды (чэшск.: Egon Bondy, Zbyněk Fišer, 20 студзеня 1930, Прага — 9 красавіка 2007, Браціслава) — чэшскі пісьменнік і філосаф, адзін з асноўных дзеячаў пражскага андэграўнду.

Эган Бонды
чэшск.: Zbyněk Fišer
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Egon Bondy
Дата нараджэння 20 студзеня 1930(1930-01-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 2007(2007-04-09)[4][1][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, перакладчык, філосаф, пісьменнік навуковай фантастыкі
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацька пісьменніка быў генералам чэшскай арміі. Маці памерла, калі хлопчыку споўнілася 13 гадоў. Дзяцінства прайшло ў Празе. У 1947 годзе будучы пісьменнік кінуў школу і пачаў весці багемны лад жыцця, не маючы пастаяннага месца працы. Спрабаваў сябе ў жабраванні і кантрабандзе, за што быў некалькі разоў затрыманы і арыштаваны.

З 1957 па 1961 ён вывучаў філасофію і псіхалогію ў Карлавым універсітэце ў Празе. З 1960-х Бонды — знакавая фігура Пражскага андэграўнду, аўтар тэкстаў песень для культавага чэшскага гурта The Plastic People of the Universe. Яго нонканфармісцкія погляды прывялі да канфлікту пісьменніка з камуністычнымі ўладамі тагачаснай Чэхаславакіі.

Бонды заўжды цікавіўся вучэннем Карла Маркса і крытыкай як сучаснага капіталізму, так і таталітарнага сацыялізму. Яго філасофскія творы закраналі пытанні анталогіі і этыкі, але праз палітычны ўціск выходзілі толькі самвыдатам да самага 1989 года, калі паў камуністычны рэжым у Чэхаславакіі.

Усяго Эгану Бонды належыць каля трыццаці кніг паэзіі, дваццаці раманаў, асноўная тэма якіх — грамадства ці чалавек падчас крызісу. Але сам Бонды найбольш цаніў свае філасофскія творы.

У 1993 годзе на знак пратэсту супраць падзелу Чэхаславакіі разам са сваёй жонкай Юляй пісьменнік пераехаў у славацкую Браціславу і прыняў славацкае грамадзянства. Ён выкладаў філасофію і гісторыю ў мясцовым універсітэце імя Яна Амоса Каменскага. Вядомы як праціўнік спажывецтва, дома Бонды не меў ні тэлефона, ні тэлевізара. У 2004 годзе выявілася, што ён супрацоўнічаў са спецслужбамі.

Цягам 30 гадоў Бонды пакутаваў на рак кішэчніка. Але памёр ад апёкаў, калі заснуў з цыгарэтай, ад якой загарэлася яго піжама.

Зноскі

Спасылкі правіць