Эдвард Сакалоўскі-Арлоўскі
Эдвард Сакалоўскі-Арлоўскі (псеўданім Тамаш Маліноўскі; 1878, Вільня — 18 красавіка 1932) — рэвалюцыянер, журналіст.
Эдвард Сакалоўскі-Арлоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, рэвалюцыянер |
Дата нараджэння | 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1932 |
Партыя |
Біяграфія
правіцьУ 1896—1899 гадах член сацыял-дэмакратыі Літвы, удзельнік віленскай нарады па пытанні ўтварэння СДКПіЛ (1899), II з’езда, на якім закончана афармленне СДКПіЛ (1900), III з’езда (1901) і II Краёвай канферэнцыі (1901) СДКПіЛ. Член Галоўнага праўлення СДКПіЛ (1900—1901). У 1905 годзе член Віленскага камітэта СДКПіЛ, рэдактар газеты «Walka robotnicza» («Рабочая барацьба») і «Солдатская памятка». У 1906 годзе кіраўнік Ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі абласнога камітэта Паўночна-Заходняга саюза РСДРП. У 1910 годзе рэдактар легальнага органа СДКПіЛ «Trybuna» («Трыбуна»), У 1907 і 1912 арыштаваны. У 1917 годзе член Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1918—1925 гадах дзеяч Камуністычнай партыі Польшчы, у 1927—1930 гадах кандыдат у члены яе ЦК. 3 1926 у СССР — у Міжнародным аграрным інстытуце, у рэдакцыі газета «Trybuna Radziecka» («Савецкая трыбуна»).
Літаратура
правіць- Семенякоў В. С. Сакалоўскі-Арлоўскі Эдвард // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 87—88. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).