Эдуард Леанардавіч Міцуль

беларуская спявак

Эдуа́рд Леана́рдавіч Міцу́ль (9 мая 1924, ст. Добрык, Унецкі раён, Бранская вобласць — 2 лістапада 2002, Мінск) — беларускі спявак, барытон. Заслужаны артыст Беларусі (1970).

Эдуард Леанардавіч Міцуль
Дата нараджэння 9 мая 1924(1924-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 2002(2002-11-02) (78 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас барытон
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Атрымаў раненні ў самым канцы вайны, калі закрыў сабой таварыша ад выбуху гранаты. Аскепак дагадзіў яму проста ў твар.

У 1950 годзе паступіў на вакальнае аддзяленне Гомельскага музычнага вучылішча. На праслухоўванне прыехаў, калі набор ужо завяршыўся, але Міцуля адразу ўзялі. Тая ж сітуацыя паўтарылася з Мінскай кансерваторыяй. Рэктар, кампазітар Багатыроў, склікаў кафедру і Міцулю паставілі пяцёрку па спецыяльнасці, ён здаў іншыя экзамены і быў прыняты ў кансерваторыю.

Пачынаў кар’еру ў капэле Шырмы. З’яўляўся «хросным бацькам» «Песняроў» і «Верасоў». Быў прэм’ерам на беларускай эстрадзе 1960-х гадоў, хоць з-за прыроднай сціпласці ніколі не імкнуўся да славы і поспеху[2]. Акампануючым ансамблем у Міцуля былі «Лявоны». У 1955—1981 гадах саліст эстрады Белдзяржфілармоніі.

На ўвесь СССР Эдуарда Міцуля праславіла ў пачатку 1960-х гадоў песня аўтара Юрыя Семянякі «Посмотри, как в небе звезды хороши» з фільма «Каханнем трэба даражыць». Эдуард Міцуль павінен былў запісвацца на ўсесаюзнай студыі «Мелодия[ru]», але ў дзень запісу выпадкова не прыйшоў на запіс. Замест яго сваю першую песню «Ты мне вясною прыснілася» запісалі «Лявоны». У 1966 годзе павінен быў ехаць у Маскву на Усесаюзны конкурс. Спецыяльна для Эдуарда Міцуля кампазітарам Ігарам Лучанком была напісана песня «Память сердца» на вершы Міхаіла Ясеня. Але за некалькі месяцаў да конкурсу высветлілася, што ўзрост Міцуля ледзь перавышае дапушчальны. Тады на конкурс вырашылі рыхтаваць малодшага і тады яшчэ нікому не вядомага Віктара Вуячыча. Міцуль перадаў яму сваю песню, распавядаў пра вакальныя нюансы, займаўся з ім.

У 1990-я гады выступаў у складзе мужчынскага вак ансамбля «Памяць сэрца» Рэспубліканскага Палаца ветэранаў; пастаянны удзельнік міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер» (Магілёў). Пасля заканчэння кар’еры працаваў у Мінскай філармоніі вахцёрам.

Валодаў голасам шырокага дыяпазону, яго выканальніцкай манеры ўласцівы глыбіня і эмацыянальнасць. У рэпертуары былі эстрадныя песні сучасных, у т.л. беларускіх, кампазітараў, апрацоўкі народых песень. Шэраг песень запісаны ім для беларускіх, кінафільмаў («Каханнем трэба даражыць», «Я родам з дзяцінства» і інш.).

Эдуард Міцуль вельмі любіў прыроду, жывёл. Быў жанаты, меў траіх дзяцей.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць