Эдэльвейс (Leontopodium) — род кветкавых раслін сямейства складанакветных (астравых). Каля 40 відаў. Пашыраны ў горных раёнах Еўразіі. Трапляюцца пераважна ў горна-стэпавых і высакагорных паясах, некаторыя на вышыні да 5000 метраў. На Беларусі культывуецца эдэльвейс альпійскі (Leontopodium alpinum).

Эдэльвейс

Эдэльвейс альпійскі (Leontopodium alpinum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leontopodium R.Br. ex Cass., 1819


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  49077
EOL  2878772
GRIN  g:6654
IPNI  9722-1

Апісанне правіць

Шматгадовыя травы вышынёй 3-15 см. Лісце апушанае, чаргаванае, суцэльнае, лінейна-ланцэнтнае. Суквецці — кошыкі, сабраныя ў клубочкі або складаныя паўпарасоннікі, звычайна акружаныя лямцава-апушаным прыкветным лісцем, якое ўтварае характэрную для эдэльвейса фігуру — «зорку». Плод — сямянка. Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 46-47. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).