Элеанора Іванаўна Валіцкая

Элеанора Іванаўна Валіцкая (12 жніўня 1928, г. Старыя Дарогі — 20 сакавіка 2019, г. Мінск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976)[1].

Элеанора Іванаўна Валіцкая
Дата нараджэння 12 жніўня 1928(1928-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 2019(2019-03-20) (90 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

У час Вялікай Айчыннай вайны была вывезена акупантамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію. Пасля вызвалення вярнулася на Старадарожчыну[2].

Працоўную дзейнасць пачала ў 1947 годзе ў калгасе «Сцяг камунізму» у вёсцы Горкі Старадарожскага раёна паляводам, затым звеннявой паляводчай брыгады[2].

З 1963 года і да выхаду на пенсію працавала ў жывёлагадоўлі: спачатку цялятніцай, затым больш як 30 год аператарам машыннага даення[2]. Неаднаразова была пераможцай у раённым спаборніцтве. Першая ў Старадарожскім раёне дасягнула 4-тысячнага надою малака ад каровы[2].

Узнагароды правіць

За шматгадовую добрасумленную працу, высокія паказчыкі па надоях малака ў 1976 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[1].

Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна[2].

Заўвагі правіць

  1. а б Валицкая Элеонора Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
  2. а б в г д Валіцкая Элеанора Іванаўна Архівавана 4 верасня 2016.