Эльжбета Магдалена Пузына
Эльжбета Магдалена Пузына (у дзявоцтве Агінская; 1700—1767, Лучай) — грамадская дзеячка Вялікага Княства Літоўскага, мецэнатка.
Эльжбета Агінская | |
---|---|
![]() Альжбета Пузына з Агінскіх | |
![]() Герб «Агінскі» | |
Нараджэнне | каля 1700 |
Смерць |
1767[1] |
Род | Агінскія |
Бацька | Рыгор Антоні Агінскі |
Маці | Тэафілія з Чартарыйскіх[d] |
Муж | Антоні Міхал Пузына |
Дзеці | 3 дачкі |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Прадстаўніца старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх герба ўласнага, дачка Рыгора Антонія, гетмана польнага літоўскага, і Тэафіліі з Чартарыйскіх.
Атрымала добрую адукацыю. У сваім Лучайскім маёнтку арганізавала астранамічныя назіранні для вызначэння геаграфічнага становішча.
Заснавала астранамічную абсерваторыю ў Вільні і падтрымлівала яе матэрыяльна. У 1755 годзе на гэтыя мэты ахвяравала значныя сумы, а ў 1766 годзе ўклала сродкі, працэнты з якіх у памеры 6000 злотых штогод пералічваліся на патрэбы Віленскай акадэміі. Апроч таго, ахвяравала 3000 злотых наяўнымі. Каб атрымаць гэтыя сумы, прадала свае маёнткі ў Сандамірскім ваяводстве. Ахвяраваныя грошы пайшлі на закупку астранамічных прылад у Англіі[2].
У 1766 годзе заснавала пры касцёле ў Лучаі дом для місіі езуітаў. Апроч таго, адпісала місіі значную суму грошай і перадала манахам два плошчы для будовы дома і новага касцёла ў гонар Св. Тадэвуша Апостала. Генерал ордэна езуітаў В. Рычы ў гонар шчодрай фундатаркі ўвёў адмысловыя малітвы ва ўсім ордэне.
У культурыПравіць
Знакаміты паэт Адам Міцкевіч увасобіў Эльжбету Пузыну ў сваёй паэме «Пан Тадэвуш». Адзін з герояў твора — пан Падкаморы — наступным чынам распавядаў пра часы свайго навучання ў Віленскай езуіцкай акадэміі:
|
Сям’яПравіць
Пабралася шлюбам з Антоніем Пузынам, сынам Андрэя, кашталяна менскага, і Ефрасінні з Хжанстоўскіх. Мела з ім 3 дачкі.
ПартрэтыПравіць
Існуе шэраг партрэтаў Эльжбеты Пузыны: адзін з іх захоўваўся ў Лучайскім касцёле, але да нашага часу яго перавезлі ў Віцебскі мастацкі музей (1992). Яшчэ два партрэты вядомай мецэнаткі захоўваліся ў Віленскай абсерваторыі: у маладым і сталым веку (абодва цяпер у Літоўскім мастацкім музеі); а над галоўным уваходам змяшчаўся барэльеф з яе партрэтам і манаграмай. Апроч таго, у аддзеле гравюраў музея старажытнасцей у Вільні меўся партрэт А. Пузыны з лацінскім надпісам, у якім выказвалася ўдзячнасць езуіцкага калегіума.
ГалерэяПравіць
- Іканаграфія Эльжбеты Пузыны з Агінскіх
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/elzbieta-magdalena-puzynina
- ↑ Павел Чудук. Паставы на мяжы вякоў(недаступная спасылка) // «Туризм и Отдых» № 41, 2006.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльжбета Магдалена Пузына
- Эльжбета Агінская-Пузына . Westki.info (10 сакавіка 2011).(недаступная спасылка)
- Эльжбета Пузыніна (Агінская)(недаступная спасылка). Сайт Паставаў (10 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 красавіка 2020.