Рыгор Антоні Агінскі
Рыгор Антоні Агінскі (? — 17 лістапада 1709) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
З роду Агінскіх, сын Яна. У 1686 узяў шлюб з Тэафілай з Чартарыйскіх, якая нарадзіла яму сына Казіміра.
Вялікі харунжы літоўскі (1687), староста жмудскі (1698), польны гетман літоўскі (1703), вялікі гетман літоўскі, маршалак Трыбунала ВКЛ (1706).
Быў адным з актывістаў шляхецкага паўстання супраць панавання Сапегаў у Вялікім княстве Літоўскім. Прыхільнік караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II. У 1700 разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. У час Паўночнай вайны 1700—21 ваяваў супраць шведаў.
Кавалер ордэна Белага арла з 1705 года.
Сям’я
правіцьБыў у шлюбе з Тэафіліяй Чартарыйскай (пам. пасля 1711), дачкой падкаморага кракаўскага Яна Караля Чартарыйскага (1626—1680) і Ганны Зебжыдоўскай (пам. 1668), ад якой меў двух сыноў і трох дачок[5]. Дзеці:
- Эльжбета Магдалена Агінская (пам. 1767), 1-ы муж Казімір Гелгуд, 2-і муж князь Антоні Міхал Пузына
- Анэля Агінская, жонка стольніка браслаўскага Фелікса Парыса
- Ефрасіння Агінская (пам. каля 1765), жонка з 1726 года старосты вілейскага і пінскага Пятра Паца (пам. 1756)
- Ян Агінскі (пам. 1710), кухмістр вялікі літоўскі і староста мсцібаўскі
- Казімір Марцыян Агінскі (пам. 1727), падстолі вялікі літоўскі, староста мсцібаўскі
Зноскі
- ↑ а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 309.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 305–306, 309.
- ↑ а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 310.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 255. — 377 с.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Агінскія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Пазднякоў В. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.