Эжэн Дэлакруа
Эжэ́н Фердына́нд Вікто́р Дэлакруа́ (фр.: Eugène Delacroix; 26 красавіка 1798, Сен-Марыс, каля Парыжа — 13 жніўня 1863, Парыж) — выбітны французскі жывапісец і графік эпохі рамантызму, творчасць мастака моцна паўплывала на ўзнікненне новага жывапіснага кірунку — імпрэсіянізму.
Эжэн Дэлакруа | |
---|---|
фр.: Eugène Delacroix | |
| |
Дата нараджэння | 26 красавіка 1798[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1863[4][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Charles-François Delacroix[d] |
Род дзейнасці | мастак, аўтар дзённіка, літограф, фатограф, рысавальнік, мастак-манументаліст, архітэктурны чарцёжнік, пастэліст, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | гістарычны жывапіс[3], пейзаж[3], нацюрморт[3] і батальны жывапіс[d][3] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм[6] |
Уплыў | П’ер-Нарсіс Герэн |
Уплыў на | Joseph Guichard[d], Charles Cournault[d], Étienne-François Haro[d], Pierre Grivolas[d], Марыс Санд[d][7], Gustave Lassalle-Bordes[d] і Charles Jean Richardot[d][8] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Творчасць
правіцьВучыўся ў П. Герэна (1816—22), зазнаў уплыў Т. Жэрыко. У Луўры вывучаў жывапіс старых майстроў (асабліва П. П. Рубенса), сучасны англійскі жывапіс (Дж. Констэбл).
Творам Э. Дэлакруа ўласціва акрэсленая грамадзянская пазіцыя, жыццёвасць вобразаў, дынамічнасць кампазіцый, экспрэсіўнасць мазка, насычаны каларыт з кантрастамі светлаценяў і колеру. Карціна «Разня на Хіясе» (1823—24) — водгук на сучасныя яму падзеі: паказаў пакуты грэкаў пад турэцкім ярмом і выказаў пратэст супраць жорсткасці і гвалту. Звяртаўся да твораў У. Шэкспіра, І. В. Гётэ, В. Скота і інш. («Таса ў доме звар'яцелых», 1824; «Смерць Сарданапала», 1827; «Забойства епіскапа Льежскага», 1829). У 1830 пад уздзеяннем Ліпеньскай рэвалюцыі ў Францыі напісаў карціну «Свабода, якая вядзе народ» («Свабода на барыкадах»). Аўтар твораў на тэмы Французскай рэвалюцыі 1789—99 і нацыянальнай гісторыі («Бітва пры Пуацье», 1830, і інш.). Пасля паездак у Алжыр і Марока напісаў па замалёўках з натуры шэраг карцін, прасякнутых своеасаблівасцю нацыянальнага быту («Алжырскія жанчыны», 1833—34, «Яўрэйскае вяселле ў Марока», 1839). Пісаў партрэты (аўтапартрэт: 1829; «Ф. Шапэн», 1838, і інш.), працаваў у галіне манументальнага жывапісу (размалёўкі Бурбонскага палаца ў Парыжы, 1833—47, і інш.).
Зноскі
- ↑ а б Eugène Delacroix
- ↑ Ferdinand Victor Eugène Delacroix — ministère de la Culture.
- ↑ а б в г д е RKDartists
- ↑ L'Humanité, l'humanité, لومانيتي — RF: 1998. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
- ↑ https://www.nga.gov/collection/artist-info.1221.html
- ↑ https://wepa.unima.org/en/maurice-sand/
- ↑ https://urresearch.rochester.edu/institutionalPublicationPublicView.action?institutionalItemId=3588
Літаратура
правіць- Дэлакруа Эжэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эжэн Дэлакруа
- (руск.) Эжэн Дэлакруа, жыццё і творчасць
- Дэлакруа Эжэн. Карціны і біяграфія