Мсцібава

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Мсцібаў)

Мсці́бава[2] (трансліт.: Mscibava, руск.: Мстибово) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Гнезна. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.

Вёска
Мсцібава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вёска з
Вышыня цэнтра
161 м[1]
Насельніцтва
287 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовыя індэксы
231902
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208820021
Мсцібава на карце Беларусі ±
Мсцібава (Беларусь)
Мсцібава
Мсцібава (Гродзенская вобласць)
Мсцібава

Насельніцтва 287 чал. (2007). Знаходзіцца за 23 км на захад ад Ваўкавыска, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Мсцібава (лінія Ваўкавыск — Бераставіца).

Гісторыя

правіць

Першае паселішча на месцы Мсцібава — гарадзішча — сфарміравалася ў XII—XIII стагоддзях. У XV стагоддзі згадваецца гаспадарскі двор і вёска Мсцібогаў, якія вялікі князь Казімір перадаў Яну Кезгайлу, старосту жамойцкаму.

У 1492 годзе Мсцібава згадваецца пад цяперашняй назвай, у складзе Ваўкавыскага павета. 3 першай чвэрці XVI стагоддзя зноў уладанне вялікіх князёў. У 1533 годзе каралева і вялікая княгіня Бона ўтварыла Мсцібаўскае нягродавае староства. Старостамі ў розныя часы былі Іван Гарнастай, Валовічы, Весялоўскія, Ракоўскія, Глябовічы, Сапегі, Масальскія, Бжастоўскія, Агінскія. У 1572 і 1576 гадах у мястэчку адбываліся з’езды шляхты Рэчы Паспалітай, на апошнім з якіх пастанавілі абраць каралём і вялікім князем Стэфана Баторыя.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Мсцібава і староства істотна пацярпелі: з 543 будынкаў тут засталося толькі 230. Паводле інвентару 1738 года ў мястэчку меліся Рынак, 3 вуліцы (Белская, Гродзенская і Роскі гасцінец), касцёл і грэка-каталіцкая царква Святога Спаса, 2 карчмы. У 1744 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Саксонскі надаў мястэчку магдэбургскае права. Станам на 1775 год — 162 двары, пры замку існавалі карчма, млын, кляштар марыявітак. У 1792 годзе каля мястэчка адбылася бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з кааліцыяй расійскіх войскаў і аддзелаў Таргавіцкай канфедэрацыі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Мсцібава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Станам на 1836 год у мястэчку было 66 двароў. На 1886 год — 103 двары, 2 царквы, касцёл, сінагога, пошта, багадзельня, 6 крам, 5 корчмаў, 3 рэгулярныя кірмашы. На 1914 год — 208 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Мсцібава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Мсцібава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам Мсцібаўскага сельсавета (з 28 ліпеня 1967 года ў Гнезнаўскім сельсавеце[3]). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1997 год тут было 186 двароў, на 1 студзеня 2004 года — 175 двароў.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1830 год — 232 муж., з іх шляхты 1, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 171, мяшчан-хрысціян і сялян 39[4]; 1836 год — 781 чал.; 1886 год — 1040 чал.
  • XX стагоддзе: 1914 год — 1137 чал.; 1921 год — 1051 чал.[5]; 1997 год — 376 чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 года — 334 чал.; 1 студзеня 2007 года — 287 чал.

Інфраструктура

правіць

У Мсцібаве працуюць базавая школа, бібліятэка, клуб.

Славутасці

правіць
 
Гарадзішча
 
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля

Страчаная спадчына

правіць
  • Царква Святога Георгія (1875)
  • Касцёл (XVIII ст.)

Крыніцы

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  6. ЭГБ 1999.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць