Эльза Хоск
Эльза Ганна Сафі Хоск (шведск.: Elsa Anna Sofie Hosk; нар. 7 лістапада 1988, Стакгольм, Швецыя) — шведская топ-мадэль. З 2015 года — адна з «анёлаў» Victoria's Secret.
Эльза Хоск | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1988[1] (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Рост | 177 см |
Колер валасоў | бландзінка |
Вочы | блакітныя |
Памер адзежы | 34 (EU) |
Памер абутку | 39 |
Грамадзянства | |
Elsa Hosk (Models.com) |
Біяграфія і кар’ераПравіць
Эльза Хоск нарадзілася ў Стакгольме ў сям’і Пола і Мар’і Хоск. Яе маці мае фінскае паходжанне.
Хоск заўважылі пасля таго, як яе бацька разаслаў яе фатаграфіі ў некаторыя мадэльныя агенцтвы Швецыі. У старэйшых класах яна трохі працавала мадэллю, але замест гэтага вырашыла засяродзіцца на вучобе. Пасля заканчэння школы Эльза вырашыла працягнуць кар’еру ў шведскай жаночай баскетбольнай лізе[2]. Пасля двух гадоў гульні ў прафесійны баскетбол яна пачала атрымліваць шмат прапаноў аб працы і пераехала ў Нью-Ёрк, каб пачаць працаваць прафісійнай мадэллю.
Эльза здымалася ў рэкламах для[3]: ACO, Aerie, Bik Bok, Boomerang, Casall, Country Road, Dagmar, Fornarina, Garage, Gemma, Guess, H&M Divided, House of Dagmar, Ichi, Indiska, Lancaster, Levi’s, Limité, Maxstudio, Oriflame, Rodebjer, Tiger of Sweden, Vagabond, Sandra Backlund, Schutz.
Упрыгожыла вокладкі часопісаў Elle, Cosmopolitan, Vogue, Damernas Värld, Plaza Magazine.[3]
Эльза Хоск займае 15-е месца ў спісе самых сэксуальных мадэляў па версіі models.com[4].
Прыватнае жыццеПравіць
З пачатку 2015 года Хоск знаходзіцца ў адносінах з брытанскім бізнэсмэнам Томам Дэйлі. 29 верасня 2020 года яна паведаміла, што яны чакаюць першынца. 11 лютага 2021 года Эльза Хоск нарадзіла дачку[5].
АгенцтваПравіць
Эльза працуе ў наступных агенцтвах[3]:
- Mikas — Stockholm;
- VIEW Management — Spain;
- IMG Models — New York;
- IMG Models — Paris;
- IMG Models — London;
- IMG Models — Milan;
- IMG Models — Sydney;
- ICONIC Management — Berlin.
Зноскі
- ↑ Elsa Hosk // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ «Victoria’s Secret Model Elsa Hosk Used to be a Professional Basketball Player». Extra Mustard. Sports Illustrated. 5 December 2016. Archived from the original on 27 December 2016. Retrieved 27 December 2016.
- ↑ а б в «Elsa Hosk». Fashion Model Directory. Archived from the original on 27 December 2016. Retrieved 27 December 2016.
- ↑ «MODELS.com’s Top Sexiest Models».
- ↑ Elsa Hosk Welcomes Her First Child and Shares Their First Adorable Photo Together. Harper’s Bazaar. 12.02.2021.