Эмбер Херд (англ.: Amber Laura Heard; нар. 22 красавіка 1986, Осцін, Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса.

Эмбер Херд
англ.: Amber Heard
Amber Heard (43723454772).jpg
Дата нараджэння 22 красавіка 1986(1986-04-22)[1][2][3] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Джоні Дэп (аж. 2015, раз. 2017)
Дзеці Уна Пейдж Херд
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, мадэль
Узнагароды
IMDb ID 1720028
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася і выхоўвалася ў Тэхасе, у прыгарадзе Осціна. У падлеткавым узросце будучая актрыса актыўна ўдзельнічала ў школьных тэатральных пастаноўках, здымалася ў рэкламных роліках і прымала ўдзел у рэкламных і палітычных кампаніях. Калі Эмбер было 16 гадоў, яе лепшая сяброўка разбілася ў аўтакатастрофэ. Тады Херд, якая вырасла ў каталіцкай сям’і, абвясціла сябе атэісткай. У 17 год яна кінула каталіцкую акадэмію Св. Міхаіла і выправілася ў Нью-Ёрк, дзе пачала працаваць мадэлькай. Такая прафесія, зрэшты, яе не прыцягвала, і неўзабаве яна выправілася ў Лос-Анджэлес у пагоні за марай — кар’ерай актрысы.

У Лос-Анджэлесе Херд пачала кар’еру з эпізадычных роляў многіх тэлесерыялах: у пілотнай серыі «Джэка і Бобі» ў ролі Ліз (2004), у серыяле «Гара» (2004) у ролі Райлі і ў «А. С.- адзінокіх сэрцах», дзе ў Эмбер была кароткая і яркая роля дзяўчыны-прадавачкі. У тым жа 2004 годзе Херд упершыню знялася ў кіно ў фільме «У прамянях славы», згуляўшы ролю Марыі. Потым была роля Шэй у «Зёлкі ваўкалака», малабюжэтнай стужцы жахаў, а таксама ролі другога плана ў карцінах «Забойная сексуальнасць» (2005), «Цана расплаты» і «Тут і зараз» (2006). Прыкметнай працай стала роля Альмы ў «Альфа Дог» — у гэтым фільме, як і ў «Паўночнай краіне», яе партыі былі больш значнымі.

Пасля Эмбер запрасілі здымацца ў серыяле «Таямніцы Палм-Спрынгс» (англ.: Hidden Palms) у ролі Грэты Мэцьюз, якая губляе маці і каханага і пачынае сябраваць з галоўным антыгероем серыялу Джоні. Каб атрымаць гэту ролю, Эмбер прыйшлося схуднець — за 4 месяцы жорсткай дыеты яна страціла 11 кілаграм вагі. У выніку серыял выйшаў у эфір канала CW Network, аднак з 12 серыяў гледачы ўбачылі толькі 8; пасля чаго серыял знялі з эфіру. Наступным праектам каторкі стаў фільм жахаў «Усе хлопцы кахаюць Мендзі Лэйн», дзе яна гуляла галоўную ролю. Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі ў Таронта, але ў брытанскіх кінатэатрах фільм быў паказаны толькі праз год.

У 2007 годзе актрыса знялася ў кароткаметражцы «Дзень 73 З Сарай», а потым — у стужцы «Ашаламленне». У 2008 годзе знялася ў камедыі «Ананасавы экспрэс», а таксама ў спартыўнай драме «Ніколі не здавайся». Гэта роля прынесла акцёрцы не толькі грошы, але і значны ўзрост папулярнасці. У 2008 годзе Эмбер знялася ў фільме «Інфарматары». У самым канцы 2008 года актрыса знялася ў карцінах «Рака-пытанне» і «Сямейка Джонсаў». Потым былі фільмы «Зомбілэнд» (2009), дзе Эмбер выканала невялікую ролю аб’екта страсці героя Джэсі Айзенберга, нечакана пераўтвораную ў зомбі, фільм жахаў «Айчым» і камедыя «З ваччу сышоў і з памяці зваліўся».

У 2010 годзе Эмбер згуляла ў фільмах «Палата» Джона Карпэнтэра і «Ды наступіць цемра», а ў 2011 годзе — «Ромавы дзённік», дзе галоўную ролю в выканаў Джоні Дэп.

Асабістае жыццёПравіць

3 лютага 2015 года абралася шлюбам з Джоні Дэпам, з якім да гэтага сустракалася 3 гады. 23 мая 2016 года Эмбер запатрабавала разжэнства, праз тры дні пасля смерці маці Дэпа. У студзені 2017 года разжэнства было афіцыйна аформленае. Іх развод прыцягнуў увагу СМІ, калі Херд заявіла, што Дэп быў жорсткім да яе на працягу ўсіх іх адносін. Дэп падаў позву на Херд праз абвінавачанне ў паклёпе за калонку, якую яна напісала ў Washington Post у 2018 годзе.

1 чэрвеня 2022 года калегія прысяжных у судзе штату Вірджынія прызнала, што сцвярджэнні актрысы Эмбер Херд, былой жонкі галівудскага акцёра Джоні Дэпа, пра тое, што яна была ахвярай хатняга гвалту, ёсць паклёпам. Прысяжныя прыйшлі да высновы, што за абвінавачаннямі Херд на адрас былога мужа стаяў злы намер, і пастанавілі, што Херд павінна сплаціць Дэпу 15 млн долараў кампенсацыі. Таксама прысяжныя прысудзілі Херд кампенсацыю ў два мільёны долараў на сустрэчную позву. Херд абвінаваціла Дэпа ў жорсткім абыходжанні, калегія задаволіла пазоў часткова[6].

У 2017 годзе сустракалася з інжынерам і міліярдэрам Іланам Маскам. 8 красавіка 2021 года ў Эмбер нарадзілася дачка Уна Пейдж Херд.

ПрэмііПравіць

  • Прэмія «Малады Галівуд» 2008 года.
  • Прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Даласе 2010 года.
  • Прэмія галівудскага кінафестывалю 2011 года за фільм «Ромавы дзённік».
  • Эмбер Херд увайшла ў спіс «100 самых сексуальных жанчын» паводле версіі часопіса «Maxim» у 2008 і 2009 гадах, а таксама ў аналагічныя рэйтынгі «FHM» таго ж перыяду.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #142117072 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Amber Heard // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Amber Heard // GeneaStar
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  5. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  6. Суд абавязаў былую жонку Джоні Дэпа выплаціць яму $15 млн кампенсацыі за паклёп, Радыё Свабода, 1-06-2022

СпасылкіПравіць