Эміль Крэпелін
Эміль Вільгельм Магнус Георг Крэпелін (ням.: Emil Wilhelm Magnus Georg Kraepelin; 15 лютага 1856, Нойштрэліц — 7 кастрычніка 1926, Мюнхен) — нямецкі псіхіятр. Вядомы як аўтар сучаснай назалагічнай канцэпцыі ў псіхіятрыі і класіфікацыі псіхічных захворванняў. Першым стварыў канцэпцыю «dementia praecox» — правобразу шызафрэніі; блізкую да сучаснай канцэпцыю маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу і параноі; унёс вялікі ўклад у разуменне прыроджанай прыдуркаватасці і істэрыі. Прапанаваў вучэнне аб рэгістрах. Быў піянерам культурнай псіхіятрыі і псіхафармакалогіі. Апісаў і назваў мноства псіхіятрычных паняццяў: шызафазія; слоўная акрошка; парафрэнія; кверулянцкае трызненне; алігафрэнія; хвароба Альцгеймера; аніяманія; стаў шырока ўжываць тэрмін «дысмарфафобія». Таксама вядомы шырокай педагагічнай дзейнасцю і грамадзянскай пазіцыяй прафілактыкі алкагалізму. Сярод прац па патапсіхалогіі вядомы метад «рахунак паводле Крэпеліна».
Эміль Крэпелін | |
---|---|
Emil Kraepelin | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1856[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1926[3][1][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Karl Kraepelin[d] |
Род дзейнасці | псіхіятр, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Псіхіятрыя, патапсіхалогія |
Месца працы | Верхнебаварская псіхіятрычная бальніца (1879—1882); клініка П. Э. Флексіга (1882); клініка В. Эрба (1883); псіхіятрычная бальніцы ў Герліцы (1883—1884); Дрэздэнская псіхіятрычная бальніца і дом для састарэлых (1884); Правінцыйная псіхіятрычная бальніца ў Любежы (жнівень 1884 — красавік 1885); Тартускі ўніверсітэт (1885—1891); Універсітэцкая псіхіятрычная клініка вялікага герцага Бадэнскага (1891—1903); Мюнхенскі ўніверсітэт (1903—1922) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ф. фон Рынекер , В. Вунт |
Вядомыя вучні | Э. Р. Міхельсон , Л. Л. Дарашкевіч , А. Оерн , А. Бер , А. Бертэлс , Г. Хігіер , Г. Ашафенбург , Р. Э. Гаўп , М. Урстэйн , Э. Рудзін , І. Лангэ , Альфонс Якаб |
Вядомы як | аўтар сучаснай назалагічнай канцэпцыі ў псіхіятрыі і класіфікацыі псіхічных захворванняў; стваральнік канцэпцыі «dementia praecox», маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу і параноі; унёс велізарны ўклад у разуменне прыроджанай прыдуркаватасці і істэрыі; прапанаваў вучэнне аб рэгістрах; піянер культурнай псіхіятрыі і псіхафармакалогіі; аўтар мноства псіхіятрычных паняццяў; педагог і барацьбіт з алкагалізмам; патапсіхолаг |
Партыя | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў прафесарам псіхіятрыі ў Гайдэльбергу. Скончыў медыцынскі факультэт у Лейпцыгу ў 1878 годзе, у 1886 быў запрошаны на кафедру душэўных і нервовых хвароб у Дэрпцкі ўніверсітэт і ўзначаліў універсітэцкую клініку на 80 месцаў. У 1891 г. вярнуўся ў Германію. З 1891 г. — прафесар Гайдэльбергскага ўніверсітэта, а з 1903 — Мюнхенскага ўніверсітэта. З 1922 г. працаваў у Мюнхенскім інстытуце псіхіятрыі. Ён пісаў вельмі шмат, пераважна па клінічнай псіхіятрыі і эксперыментальнай псіхалогіі, у якой быў вучнем В. Вунта. У 1883 г. выпусціў кароткі падручнік душэўных хвароб, які ўжо ў 1893 годзе выйшаў 4-м выданнем у значна павялічаным памеры. Яго падручнік «Psychiatrie» (1910—1915) вытрымаў мноства выданняў і быў перакладзены на шматлікія мовы.
Зноскі
- ↑ а б Emil Kraepelin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Emil Wilhelm Magnus Georg Kraepelin // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Крепелин Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Emil Kraepelin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 21 мая 2021.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 16 лістапада 2024.