Эмі Мак-Дональд (нар. 25 жніўня 1987, Бішапбрыгс, Іст-Данбартаншыр, Шатландыя) — шатландская паэтэса і выканаўца.

Эмі Мак-Дональд
англ.: Amy Elizabeth Macdonald
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 жніўня 1987(1987-08-25)[1] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, спявачка, гітарыст, музыкант, эстрадны артыст
Пеўчы голас кантральта[d]
Інструменты гітара[2] і вакал[d][2]
Жанры софт-рок[d], інды-поп і фолк-рок[2]
Узнагароды
amymacdonald.co.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачала пісаць музыку і тэксты ў падлеткавым узросце. Першай яе песняй была The Wall, натхненнем да якой паслужыў постар, які вісеў над ложкам сястры Эмі.

Яе першы сінгл, «Poison Prince», выйшаў 7 мая 2007 года. Дэбютны альбом This Is The Life быў выпушчаны 30 чэрвеня 2007 года і разышоўся тыражом у 2,5 мільёна асобнікаў. Другі альбом пад назвай A Curious Thing быў выпушчаны 8 сакавіка 2010 года.

Музычную кар'еру Эмі пачала ў 15 гадоў, выступаючы з Travis, Пітам Доэрці і The Libertines. Пасля некалькіх выступаў у Еўропе Мак-Дональд прыняла удзел у 5-м песенным фестывалі летам 2008 года, а затым у такіх музычных фестывалях, як Glastonbury, Hyde Park Calling, T in the Park і the V Festival.

7 студзеня 2013 года яна выканала кампазіцыю «Slow It Down» на цырымоніі ўручэння «Залатога Мяча» ў Цюрыху.

Зноскі

  1. Amy Macdonald // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Montreux Jazz Festival Database Праверана 27 верасня 2020.
  3. http://www.bbc.co.uk/scotland/music/connect/2008/artist/amy_macdonald/

Спасылкі правіць