Эмі Шумер (англ.: Amy Schumer; нар. 1 чэрвеня 1981) — амерыканская стэндап-камедыянтка, сцэнарыстка, прадзюсар і актрыса. Шумер здабыла вядомасць, заняўшы чацвёртае месца ў шоу Last Comic Standing у 2007 годзе, пазней яна працягнула кар’еру, выступаючы ў камедыйных шоў і з'яўляючыся ў такіх серыялах, як «Студыя 30», «Луі» і «Дзеўкі».

Эмі Шумер
англ.: Amy Schumer
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1981(1981-06-01)[1][2][…] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Крыс Фішэр[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, пісьменніца, сцэнарыст, тэлепрадзюсар, комік, падкастарка, тэлерэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 2154960
amyschumer.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прарывам Шумер стала яе ўласнае шоў «Унутры Эмі Шумер» на Comedy Central, якое стартавала ў 2013 годзе. У 2014 годзе яна намінавалася на прэмію «Выбар тэлевізійных крытыкаў» за акцёрскую работу, а таксама на «Эмі» як сцэнарыст. У 2015 годзе яна была вядучай цырымоніі MTV Movie Awards. У 2015 годзе Шумер выйграла прэмію «Выбар тэлевізійных крытыкаў». У 2015 годзе яна атрымала намінацыю на «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле.

Пасля свайго тэлевізійнага поспеху Шумер напісала сцэнарый і выступіла выканаўцай галоўнай ролі ў фільме «Дзяўчына без комплексаў» рэжысёра Джада Апатаў. Фільм і яе сцэнарый атрымалі пахвалу ад крытыкаў. У 2015 годзе Шумер была ўключана ў спіс ста найбольш уплывовых людзей года на думку часопіса Time.

У 2016 годзе стала першай жанчынай, якая ўвайшла ў спіс «10 самых высокааплатных комікаў».

Зноскі правіць

  1. Amy Schumer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Amy Schumer // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://esperstudio.com/alumni-of-esper-studio/ Праверана 5 лютага 2017.