Энозіс (грэч. Ένωσις — саюз, яднанне, адзінства) — ірэдэнтысцкі рух за ўз'яднанне з гістарычнай радзімай, а таксама ідэйныя і ваенныя ўстаноўкі на далучэнне да суверэннай Грэцыі ў XIXXX стагоддзях у рэгіёнах з пераважна грэка-хрысціянскім насельніцтвам, што знаходзіліся пад уладай іншых дзяржаў (у першую чаргу, Асманскай імперыі, пазней Турцыі, а таксама Вялікабрытаніі, Італіі, Балгарыі, Албаніі і інш.). Рух з аднаго боку дапамог адрадзіць і захаваць грэчаскую мову і грэка-праваслаўную культуру на больш-менш значнай прасторы, а з іншага прывёў да шэрагу нявырашаных канфліктаў у рэгіёне (асабліва на тэрыторыі рэспублікі Кіпр).

Энозіс: Рост тэрыторыі Грэцыі ў XIX—XX стст. Не паказаны Кіпр і Понт.

Ідэі энозіса ў першую чаргу адказвалі інтарэсам грэчаскіх меншасцей, што складалі большасць насельніцтва некаторых рэгіёнаў на тэрыторыі суседніх з Грэцыяй дзяржаў, у першую чаргу ў барацьбе супраць турэцкай няволі; у самой Грэцыі такія памкненні таксама знаходзілі нацыянал-патрыятычны водгук, узыходзячы да традыцыйнай рэваншысцкай канцэпцыі аднаўлення грэчаскай дзяржавы ў гістарычных межах Візантыйскай імперыі — Вялікай ідэі (Μεγάλη Ιδέα).

Перадумовы

правіць

З прычыны сваёй доўгай гісторыі прысутнасці ў рэгіёне (больш за 3 тыс. гадоў), грэчаскае насельніцтва Міжземнамор'я мела адну з самых складаных дэмаграфічных сітуацый у Еўропе канца XIX стагоддзя, што тлумачылася наступнымі фактарамі. Так, пры фарміраванні дэмаграфічнага арэала і дэмаграфічнай гісторыі грэкаў, выразна вылучаюцца два перыяды: антычны і сярэдневяковы, якія маюць розныя наступствы для гэтага этнаса. Старажытнагрэчаская каланізацыя, актыўнае прасоўванне эліністычнай культуры ў часы Аляксандра Македонскага, другі залаты век элінізму ў часы грэка-рымскага адзінства пад сцягамі Рыма, і, нарэшце, захаванне Усходне-Рымскай імперыі спрыяльна адбіліся на становішчы грэчаскага насельніцтва рэгіёна, умацаваўшы пазіцыі грэчаскай мовы. Тым не менш, грэчаская мова і культура на ўсходзе імперыі апынуліся па шэрагу прычын меней жыццяздольнымі за раманскую культуру і латынь Заходняй Рымскай імперыі. Ужо ў VII стагоддзі становіцца відавочнай доўгачасовая тэндэнцыя большасці грэкаў да канцэнтрацыі на прыморскіх раўнінах і слабым пранікненні іх ва ўнутраныя рэгіёны мацерыка (Балканы, Анатолія). Славяне, якія масава засялілі Балканы ў VIVIII стагоддзях, не асімілююцца, як кельты ў Рымскай Галіі. Тое ж самае, хоць і ў меншай ступені, тычыцца валахаў і албанцаў, якія захоўваюць культурна-моўную аўтаномію ў рамках імперыі. Асабліва паказальны прыклад Анатоліі і Леванта, унутраныя раёны якіх, нягледзячы на працяглы эліністычны і візантыйскі перыяд, так і не сталі ядром грэчаскай нацыі. Мясцовыя плямёны (курды, армяне, а таксама яўрэі і арамеямоўныя нехалкідонскія хрысціяне), верагодна, вывучалі грэчаскую мову толькі на вельмі паверхневым узроўні, але не засвойвалі яе. Гэта шмат у чым тлумачылася іх пастаяннымі кантактамі з больш шматлікімі, а затым і больш магутнымі персідска-арабскімі дзяржавамі. Жыццё і побыт сярэдневяковых грэкаў, верагодна, таксама арыенталізуецца да такой ступені пад уплывам ісламу, што грэкі самі імкнуцца да ўсходніх моў і культур, а таму грэчаская мова і культура страчваюць прывабнасць у вачах іншых народаў імперыі. У выніку асіміляцыйных працэсаў Малая Азія, якая была амаль цалкам хрысціянскай і грэкамоўнай яшчэ ў XII стагоддзі, да пачатку XV ператвараецца ў мусульманскі цюркамоўны эмірат, дзе грэчаскае насельніцтва прысутнічала галоўным толькі на вузкай прыбярэжнай паласе на поўначы і захадзе паўвострава, а ўнутры захоўваецца толькі ў выглядзе шэрагу ізаляваных анклаваў т.з. кападакійскай гаворкі.

Гл. таксама

правіць