Энрыка Бамбі́еры (італ.: Enrico Bombieri; нар. 26 лістапада 1940, Мілан) — італьянскі матэматык. Член Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі (1976), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1996), замежны член Французскай акадэміі навук (1984).

Энрыка Бамбіеры
італ.: Enrico Bombieri
Дата нараджэння 26 лістапада 1940(1940-11-26)[1] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d], тэорыя лікаў і матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джавані Рычы[d][3]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Энрыка Бамбіеры скончыў Міланскі ўніверсітэт, пад кіраўніцтвам Джавані Рычы атрымаў ступень Ph.D., і паступіў у Кембрыджскі Трыніці-каледж, дзе быў вучнем Гаральда Дэвенпарта. Пасля гэтага ён выкладаў ва Універсітэце Кальяры і Універсітэце Пізы, а затым эміграваў у ЗША, дзе пачаў працаваць у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане, штат Нью-Джэрсі.

Энрыка Бамбіеры знакаміты сваімі працамі ў галіне тэорыі лікаў, алгебраічнай геаметрыі і матэматычнага аналізу. Адным з асноўных вынікаў аналітычнай тэорыі лікаў з’яўляецца даказаная ў 1960-х тэарэма Бамбіеры — Вінаградава, якая абагульняе тэарэму Дзірыхле аб простых ліках у арыфметычнай прагрэсіі.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Bombieri_Enrico