Эрнст Яаксан (эст.: Ernst Jaakson; 11 жніўня 1905, Рыга — 4 верасня 1998, Нью-Ёрк, ЗША) — эстонскі дыпламат.

Эрнст Яаксан
эст.: Ernst Jaakson
Нараджэнне 11 жніўня 1905(1905-08-11)[1][2]
Смерць 4 верасня 1998(1998-09-04)[1][2] (93 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Order of the White Star, 5th Class Recipient of the Order of the National Coat of Arms, 1st Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вывучаў эканоміку ў Латвійскім універсітэце ў Рызе і права ў Тартускім універсітэце. Пазней скончыў Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку па спецыяльнасці «эканоміка».

У 1928 годзе пачаў працаваць у Інфармацыйным аддзеле Міністэрства замежных спраў Эстоніі. З 1929 года — у дыпламатычнай місіі незалежнай Эстоніі ў Рызе. У 1929—1932 гадах Яаксан — сакратар ганаровага консула Эстоніі ў Сан-Францыска (ЗША). У 1932 годзе быў прызначаны Генеральным консулам Эстоніі ў Нью-Ёрку.

Пасля далучэння дзяржаў Балтыі да СССР у 1940 годзе працягнуў выкананне дыпламатычных функцый у якасці прадстаўніка Эстонскай Рэспублікі.

У 1956 годзе адмовіўся прызнаць урад Эстоніі ў выгнанні прэм’ер-міністра і выконваючага абавязкі прэзідэнта рэспублікі Аўгуста Рэя.

З 1965 па 1991 год працаваў Генеральным консулам Эстоніі ў Злучаных Штатах, гэта значыць датуль, пакуль Эстонія не аднавіла незалежнасць у 1991 годзе. На працягу 1980-х гадоў Яаксан займаў пасаду «неафіцыйнага» дэкана Дыпламатычнага корпуса.

З 1991 па 1994 год быў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Эстонскай Рэспублікі ў ЗША і Пастаянным прадстаўніком Эстоніі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123775086 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #123775086 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #123775086 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.