Эрык Брун Хесельберг (нарв. Erik Bryn Hesselberg; 4 чэрвеня 1914, Брэвік, Тэлемарк - 15 верасня 1972, Ларвік, Вестфол) — нарвежскі мастак, скульптар, падарожнік, удзельнік экспедыцыі на плыце «Кон-Цікі».

Эрык Хесельберг
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1914(1914-06-04) ці 1 чэрвеня 1914(1914-06-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1972(1972-09-15) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак, ілюстратар, фатограф, падарожнік-даследчык

Экспедыцыя з Турам Хеердалам

правіць

У 1947 годзе Хесельберг, які пражываў з жонкай Ліс і нованароджанай дачкой Ганне-Карын у нарвежскім гарадку Борэ і займаўся жывапісам, быў запрошаны Турам Хеердалам прыняць удзел у экспедыцыі на бальсавым плыце «Кон-Цікі» з Перу ў Палінезію ў якасці штурмана. Падчас 101-дзённага плавання па Ціхаму акіяну Хесельберг праводзіў астранавігацыйныя назіранні, вызначаў месцазнаходжанне плыта і адзначаў на карце яго курс. У вольны ад навігацыі час Эрык рабіў замалёўкі, выразаў драўляныя статуэткі і граў на гітары. Менавіта яму належыць выява бога Кон-Цікі на ветразі, які быў усталяваны на іх плыце.

Вярнуўшыся з плавання, Хесельберг напісаў ад рукі 72-старонкавую кнігу «Кон-Цікі і я», суправадзіўшы яе сваімі ж уласнымі малюнкамі (выдадзена ў 1949 годзе ў Нарвегіі выдавецтвам Dreyers Vorlag).

Пасля знакамітай экспедыцыі Эрык Хесельберг пабудаваў уласны карабель пад назвай «Цікі», на якім перабраўся з Нарвегіі ў Францыю. 11 гадоў ён пражыў на борце свайго парусніка на Блакітным беразе, на Корсіцы, у Італіі, працуючы як скульптар і жывапісец. Сярод яго сяброў былі Пабла Пікаса, Жорж Сіменон, Жан Както.

Пазней, прадаўшы свой карабель, ён жыў у ЗША, Германіі, Швецыі, пакуль не вярнуўся канчаткова ў 1969-1970 гг. у горад свайго дзяцінства Ларвік.

Хесельберг памёр 58-гадовым ад сардэчнага прыступу ў 1972 годзе ў Ларвіку, дзе і быў пахаваны. Пакінуў пасля сябе мноства фатаграфій, графікі, скульптур і больш за 200 песень для гітары.

У Эрыка Хесельберга было трое дзяцей ад розных шлюбаў: дачка Ганне-Карын (1946), сын Каэлу (1958), дачка Сузанна (1967). Старэйшая дачка жыве ў Дрэбаку, арганізоўвае выставы работ свайго бацькі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 чэрвеня 2019.

Спасылкі

правіць