Эскуінтла (Гватэмала)

Эскуінтла (ісп.: Escuintla) — горад і муніцыпалітэт на поўдні цэнтральнай часткі Гватэмалы, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Эскуінтла. Размешчаны прыкладна за 45 км на паўднёвы захад ад горада Гватэмала, ля падножжа хрыбта Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас, на вышыні 355 м над узроўнем мора. Горад ляжыць на скрыжаванні аўтамабільных дарог CA-2 і CA-9. Эскуінтла з’яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў краіны.

Эскуінтла
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 332 км²
Вышыня цэнтра
343 м
Насельніцтва
  • 170 280 чал. (2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
502
Паштовыя індэксы
05001
Эскуінтла на карце Гватэмалы
Эскуінтла (Гватэмала) (Гватэмала)
Эскуінтла (Гватэмала)
Эскуінтла (Гватэмала) (Гватэмала)
Эскуінтла (Гватэмала)

Насельніцтва горада па дадзеных на 2002 год — 86 678 чалавек, насельніцтва муніцыпалітэта — 119 897 чалавек. Плошча муніцыпалітэта — 332 км².

У Эскуінтле знаходзіцца два нацыянальныя паркі, Пакая і Сіпакатэ-Наранха.

Зноскі

Літаратура правіць