Этнацыд

палітыка, скіраваная на знішчэнне нацыянальнай свядомасці той ці іншай этнічнай групы

Этнацыд (ад спалучэння слоў грэч. ἔθνος — народ і лац.: caedo — забіваю) — палітыка, скіраваная на знішчэнне нацыянальнай свядомасці той ці іншай этнічнай групы. У адзрозненне ад генацыду не звязана з фізічным знішчэннем носьбітаў пэўнай мовы, культуры або рэлігіі. У сувязі з гэтым даказаць абвінавачванні ў этнацыдзе цяжэй, чым факты генацыду.

Некаторыя даследчыкі выкарыстоўваюць тэрмін "этнацыд" як сінонім паняццю "генацыд".[1]

Прыклады этнацыду ў сусветнай гісторыі правіць

Біблейскае паведамленне з кнігі Зыход можна аднесці да аднаго з найбольш ранніх апісанняў этнацыду. Егіпецкі фараон даў загад забіваць кожнага навароджанага хлопчыка ў яўрэйскіх перасяленцаў Егіпта, але пакідаць жывой навароджаных дзяўчат[2]. Гэту з'яву можна аднесці да этнацыду, бо мэтай гэтага загаду было не фізічнае вынішчэнне усяго народу, а яго асіміляцыя карэнным насельніцтвам.

Падчас нацысцкай акупацыі Югаславіі (1941—1944 гг.) харвацкія нацыяналісты праводзілі этнацыд сербаў: апошніх прымушалі пераходзіць з праваслаўя ў каталіцызм, а тых, хто адмаўляўся, забівалі ці прымушалі пакінуць радзіму. Гэта можна аднесці да этнацыду па прычыне таго, што мова сербаў і харватаў таго часу практычна не адрознівалася (іх мова называлася сербскахарвацкай) і гэтыя два народы ў асноўным адрозніваліся па веравызнанню.

Некаторыя гісторыкі лічаць турэцкую дзяржаўную палітыку "адзінства нацыі" элементам этнацыду ў дачыненні да курдаў, якіх да апошняга часу афіцыйныя турэцкія ўлады разглядалі як "горных туркаў" і адмаўлялі ім у праве афіцыйна карыстацца сваёй мовай[3].

Глядзіце таксама правіць

Зноскі

  1. http://www.ess.uwe.ac.uk/genocide/ethnocide.htm ETHNOCIDE (© Stuart D Stein. To be published in Encyclopedia of Race and Ethnic Studies, edited by Ellis Cashmore, Routledge, 2003)
  2. Біблія, кніга Выхад, раздзел 1
  3. У апошнія гады ўлады Турцыі дазволілі выкладанне ў школе і размяшчэнне дарожных знакаў на курдскай мове на паўдневым усходзе Турцыі, дзе кампактна пражываюць мільены курдаў

Спасылкі правіць