Юджын Фама
Юджын Фама (англ.: Eugene F. Fama; нар. 14 лютага 1939 г., Бостан) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2013 года.
Юджын Фама | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1939[1][2][…] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Elizabeth Fama[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, педагог, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Benoit Mandelbrot[d], Мертан Мілер[4] і Harry V. Roberts[d][4] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Юджын Фама вырас у небагатым квартале Бостана. Скончыў каталіцкую школу, затым паступіў ва ўніверсітэт Тафтса (Медфард , штат Масачусетс). Спачатку абраў у якасці асноўнага прадмета французскую мову, але, ажаніўшыся, змяніў спецыялізацыю на эканоміку. Працаваў як навуковы супрацоўнік пад кіраўніцтвам прафесара эканомікі Гары Эрнеста, які вывучаў дынаміку цэн на фондавым рынку.
Атрымаў ступень бакалаўра (1960) універсітэта Тафтса; магістра дзелавога адміністравання (1963) і доктара філасофіі (1964) Чыкагскага ўніверсітэта. З 1963 г. выкладае ў Чыкагскім універсітэце (прафесар з 1968). Уваходзіць у рэдкалегію Journal of Financial Economics. Акадэмік Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (з 1989).
Зноскі
- ↑ Eugene Fama // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eugene F. Fama // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eugene F. Fama // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #137549644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.