Юзаф Нарановіч-Наронскі

Юзаф (Язэп) Нарановіч-Наронскі (? — 1678) — вялікалітоўскі інжынер, картограф і гісторык. Пратэстант паводле веравызнання, лічыў сябе русінам.

Юзаф Нарановіч-Наронскі
Дата нараджэння 1610[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1678[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, гісторык, архітэктар, картограф
Альма-матар

Вучыўся ў кальвінісцкай гімназіі ў Кейданах і, магчыма, у Нідэрландах. З 1644 года на службе ў Януша Радзівіла, у 1644-1653 гадах зрабіў планы радзівілаўскіх гарадоў ВКЛ. Пасля смерці Януша Радзівіла пераехаў у Прусію да Багуслава Радзівіла. У Прусіі стварыў «Генеральную карту Усходняй Прусіі», падрыхтаваў праект злучэння рэк Нёмана і Прэголі для простай сувязі Прусіі з ВКЛ. Памёр у Кёнігсбергу. Большасць вядомых па крыніцах прац Ю. Нарановіча-Наронскага не захавалася.

Бібліяграфія

правіць
  • «Мастацтва матэматычных навук» (1650), праца па оптыцы, геаметрыі і фартыфікацыі.
  • «Мастацтва артылерыі» (1665)
  • «Праўдзівая гісторыя манархіі скіфаў і сарматаў» (1670), праца па гісторыі Рэчы Паспалітай.

Крыніцы

правіць
  1. а б Józef Naronowicz-Naroński // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Józef Naronowicz-Naroński // NUKAT — 2002.

Літаратура

правіць
  • Нарановіч-Наронскі Ю. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. — Мн: БелЭн, 1999. -- С. 277.
  • Катлярчук А. «Уцёкі мазгоў», ці Лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына. 2006. № 1.