Юзаф Смалінскі
Юзаф Тэафіл Смалі́нскі (польск.: Józef Teofil Smoliński; 5 лютага 1865, Грубешаў — 9 ліпеня 1927) — польскі мастак і даследчык помнікаў старажытнасці.
Юзаф Смалінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1865[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1927[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, калекцыянер мастацтва, рэстаўратар |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВыпускнік Варшаўскай рысавальнай школы Войцеха Герсана.
Дзейнасць
правіцьЗаймаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва.
Вывучаў помнікі старажытнасці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры (1904). Аўтар рукапісу «Партрэты і помнікі старажытнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку», для якога зрабіў шэраг фотаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Слуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і г. д.). Рукапіс сёння захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук.
Зноскі
Літаратура
правіць- Maria Kałamajska-Saeed. Portrety i zabytki książąt Olelkowiczόw w Słucku. Inwentaryzacja Jόzefa Smolińskiego z 1904 r. — Warszawa, 1996. — VII, 96 s. : rys. — (Polskie dziedzictwo kulturalne. Ser. B, Wspólne dziedzictwo).
- Michał Domański. Józef Teofil Smoliński // Polski słownik biograficzny. — Warszawa-Kraków, 1999—2000. — Т. XXXIX.
- Ціткоўскі І. А. Мастакі Случчыны. — Слуцк, 2006.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Смалінскі
- Смолинский Юзеф (1865—1927)