Юзаф Доўбар-Мусніцкі
Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусні́цкі (польск.: Józef Dowbor-Muśnicki; 25 кастрычніка 1867, м. Гарбаў, Сандамірскі павет, Радамская губерня, Расійская імперыя (цяпер Польшча) — 26 кастрычніка 1937) — рускі і польскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант рускай арміі (1917), генерал броні польскага войска; кіраўнік мяцяжу супраць савецкай улады на Беларусі ў 1918 годзе.
Юзаф Доўбар-Мусніцкі | |
---|---|
Józef Dowbor-Muśnicki | |
| |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1867[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1937[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Дзеці | Агнешка Доўбар-Мусніцкая[d] і Яніна Антаніна Левандоўская |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() ![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы |
![]() ![]() |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Скончыў Акадэмію генштаба (1902). Удзельнік руска-японскай вайны. Падчас Першай сусветнай вайны камандзір дывізій на Каўказскім і Паўночным франтах. У снежні 1916 загадаў расстраляць без суда і следства 13 салдат, пасля чаго быў пераведзены на Заходні фронт камандуючым 38-м армейскім корпусам 10-й арміі. У красавіку 1917 выведзены са складу дэлегатаў з’езда арміі за манархічныя выступленні. У 1917 са згоды вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Карнілава арганізаваў на Заходні фронт 1-ы польскі корпус. 12(25) студзеня 1918 аб’явіў вайну Савецкай Рэспубліцы (гл. мяцеж Доўбар-Мусніцкага). 3 канца 1918 служыў у польскім войску. У 1919 арганізатар і камандуючы польскімі войскамі ў час антыгерманскага паўстання ў т.зв. прускай Польшчы.
Бацька Юзэфа Раман паходзіў са старалітоўскага роду Даўбораў, прадстаўнікі якога ад 17 стагоддзя аселі пад Сандамірам. Культывуючы сваю сувязь з паходжаннем бацькі, сыноў назваў Гедымін (1906—1966) і Альгерд (1914—1938). Таксама меў дзвюх дачок, Яніну (1908—1940) і Агнешку (1919—1940).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Міхнюк У. Доўбар-Мусніцкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.