Юнацтва (фантан)
фантан у Мінску
«Юнацтва» — фантан у цэнтры Мінску, у скверы імя Эдварда Вайніловіча, недалёка ад плошчы Незалежнасці.
Славутасць | |
Юнацтва | |
---|---|
53°53′49″ пн. ш. 27°32′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Архітэктар | Юрый Міхайлавіч Градаў і Леанід Мендэлевіч Левін |
Дата пабудовы | 1977 |
Матэрыял | бронза і граніт |
Фантан у скверы пабудаваны ў 1977 годзе па праекце скульптара Анатоля Анікейчыка і архітэктараў Юрыя Градава і Леаніда Левіна. У асіметрычнай формы басейне на 2 гранітных валунах адна супраць адной устаноўлены 4-метровыя бронзавыя ўкленчаныя фігуры юнака і дзяўчыны. У руках яны трымаюць чашы, з якіх ліецца вада. Пластыка фігур, роўнядзь вады з астраўкамі зеляніны, ніцыя вербы, строгая велічнасць валуноў ствараюць рамантычны настрой, надаюць ўспрыманню лірычную ўзнёсласць[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.