Юнчжэн
Айсіньгёро Іньчжэнь (дэвіз уладарства кіт. 雍正, піньінь Yōngzhèng — Юнчжэн — гарманічнае і справядлівае; уласнае імя Іньчжэнь кіт. 胤禛, піньінь Yìnzhēn; 13 снежня 1678 — 8 кастрычніка 1735) — пяты маньчжурскі ўладар імперыі Цын (1722—1735).
Юнчжэн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кіт.: 雍正 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кансі | ||||||
Пераемнік | Цяньлун | ||||||
Нараджэнне |
13 снежня 1678[1] ці 1678[2] |
||||||
Смерць |
8 кастрычніка 1735[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Aisin-Gioro[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні |
маньчж. ᡳᠨ ᠵᡝᠨ кіт.: 胤禛 |
||||||
Бацька | Кансі | ||||||
Маці | Empress Xiaogongren[d] | ||||||
Жонка | Empress Xiaojingxian[d], Імператрыца Сяашэнсянь[d], Imperial Noble Consort Dunsu[d], Imperial Noble Consort Chunyi[d], Consort Qi[d], Consort Qian[d] і Concubine Mao[d] | ||||||
Дзеці | Honghui[d], Hongpan[d], Hongyun[d], Hongshi[d], Цяньлун[3][4], Hongzhou[d], Fuyi[d], Fuhui[d], Fupei[d], Hongyan[d] і Heshuo Princess Huaike[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заняў сталец у саракачатырохгадовым узросце пры крайнім здзіўленні іншых сыноў ранейшага імператара, бо бацька яго адкрыта ненавідзіў. Ёсць легенда, што адзін з еўнухаў Іньчжэня падрабіў завяшчанне бацькі, злучыў іерогліфы «дзесяць» і «чатыры», такім чынам аказалася, што імперыя завяшчана не чатырнаццатаму сыну Іньці , а чацвёртаму, то-бок Іньчжэню. Супрацьдзеянне радні новы багдахан душыў сілай, і на трынаццаць гадоў стаў фактычна самаўладным кіраўніком імперыі. Кіруючы краінай ён абыходзіў Савет князёў-рэгентаў і саноўнікаў, што абумовіла напружанасць у адносінах з маньчжурскімі князямі імператарскай крыві і ўсім родам Айсінь Гёро.
Біяграфія
правіцьНавядзенне парадку ў краіне
правіцьІньчжэнь атрымаў у спадчыну ад Сюанье цэнтралізаваную імперыю, моцную армію, адладжаны бюракратычны апарат, адраджэнне эканомікі, поўны скарб, адносны спакой унутры краіны, узмацнелы саюз заваёўнікаў з кітайскімі шэньшы і землеўладальнікамі, а таксама другую зацяжную вайну з Джунгарскім ханствам. Аднак пры у гэтай адносна добрай сітуацыі намецілася і небяспечная тэндэнцыя — у пачатку XVIII стагоддзя ў ніжэйшых і сярэдніх слаях «сцяжнага» саслоўя пачаўся працэс разбэшчвання, маньчжурскія салдаты ўсё часцей кідалі занятак земляробствам і вялі паразітычны лад жыцця, задавальняючыся жалаваннем і падачкамі скарбу. Радавыя і малодшыя афіцэры ўсё больш аказваліся ў пазыкавай кабале ў буйных землеўладальнікаў, купцоў і ліхвяроў. Каб спыніць разарэнне ваеннага саслоўя, урад Іньчжэня з 1729 года пайшоў на выкуп прададзеных і закладзеных «сцяжных зямель» за кошт скарбу з наступным перапродажам іх ранейшым уладальнікам. Аднак мала хто з іх змог або захацеў скарыстацца такой магчымасцю.
Каб яшчэ больш умацаваць маньчжурскую ўладу і ўніфікаваць падданых імперыі, Іньчжэнь спрабаваў зраўняць у правах дзве катэгорыі насельніцтва — «добрапрыстойны народ» (гэта значыць «чатыры саслоўі» — сяляне, чыноўнікі, рамеснікі і гандляры) і частку «подлага люду», якая адносілася да катэгорыі «нізкіх прафесій». Гэта былі акцёры, цырульнікі, прастытуткі, ніжэйшыя служыцелі прысутных месцаў, даньцзя , а таксама малалікія сацыяльныя групы «адхіленых». Указам 1723 года ім дазвалялася жыць разам з «добрапрыстойным народам», радніцца з ім праз шлюбы і ўдзельнічаць у іспытах на званне шэньшы . Тым не менш гэты ўказ не даў чаканых вынікаў, і дыскрымінацыя «нізкіх прафесій» і кастаў захавалася.
Палітыка ідэалогіі і веравызнанняў
правіцьІньчжэнь, як і Сюанье, надаваў вялікае значэнне духоўнаму заняволенню кітайцаў, робячы ўпор на «прамыванне мазгоў» і «чыстку думак». Асаблівую ўвагу ён надаваў сістэме «сельскіх гутарак», якую ўсяляк умацоўваў. Да адказных за правядзенне «сельскіх гутарак» былі прыстаўлены па тры-чатыры памочнікі, якія штомесяц змянялі адзін аднаго. Усе сельскія і гарадскія жыхары кожныя два тыдні былі абавязаныя з’яўляцца ў сваю групу на «сумоўе», што строга кантралявалася ўладамі. У 1724 Іньчжэнь выдаў шматслоўныя ўказы, каб умацаваць і пашырыць ролю «свяшчэннага указа» Сюанье 1670 года супраць іншадумцаў. У 1725—1729 гадах адзін за адным адбыліся тры судовыя працэсы над навукоўцамі і літаратарамі. Найбольш крывавай была «справа» ўжо памерлага літаратуразнаўца і медыка Люй Люляна, у чыіх працах знайшлі антыманьчжурскія выказванні. Яго труп быў выкапаны з магілы і рассечаны на часткі, а вучні і члены яго сям’і пакараныя. Для сачэння за чыноўнікамі, шэньшы і простымі людзьмі была створана разгалінаваная сетка таемных агентаў.
Імкнучыся ўзмацніць уплыў канфуцыянства як ідэалагічнай асновы маньчжурскага ўладарства, Іньчжэнь перайшоў да барацьбы з хрысціянствам. Пачаліся арышты каталіцкіх місіянераў, ім была забароненая пропаведзь, а ў 1724 годзе адбылося іх выгнанне з Кітая. Гэта быў адзін з важных актаў палітыкі далейшай ізаляцыі краіны ад знешняга свету. Усяго пры Іньчжэне было закрыта больш за 300 хрысціянскіх цэркваў.
Палітыка нацыянальных меншасцей
правіцьПа меры выхаду краіны з пасляваеннай разрухі і ўмацавання маньчжурскага рэжыму, Іньчжэнь актывізаваў пачатую яшчэ пры Сюанье палітыку поўнага падпарадкавання некітайскіх народнасцяў бюракратычнаму апарату імперыі. Замена ўскоснага кіравання прамым, захоп зямель абарыгенаў чыноўнікамі, землеўладальнікамі і асабліва кітайскімі перасяленцамі, увядзенне разаральных падаткаў і чынавенскае самавольства паставілі карэннае насельніцтва — мяа, чжуан, яа , дун , лі — у вельмі цяжкае становішча. З дапамогай сваіх узброеных дружын кітайскія землеўладальнікі і ліхвяры гвалтоўна скуплялі іх землі, адбіралі іх сілай, забіралі мясцовае насельніцтва ў кабалу. Мясцовае насельніцтва падвяргася гвалтоўнай кітаізацыі і маньчжурызацыі. Бяспраўе, адвольна завышаныя падаткі, гвалт з боку ўладаў і перасяленцаў рэзка абвастрылі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт. У раёнах, населеных мяа і іншымі народнасцямі, цынскія чыноўнікі паводзілі сябе як заваёўнікі.
Знешняя палітыка
правіцьПры Іньчжэне былі завершаны чарговыя меры па ўмацаванні паўночных межаў Цынскай імперыі. У сувязі з паступовым засяленнем зямель на поўнач ад Вярбовага палісаду, у 1726 годзе была ўтворана новая правінцыя — Гірын. Для абароны гэтых зямель ад мангольскіх качэўнікаў ў пачатку XVIII стагоддзя была створана новая ўмацаваная лінія, якая атрымала назву «Мяжа вярбовых тычын».
Для ўстанаўлення мяжы паміж Халхай, якая ўвайшла ў склад Цынскай імперыі, і Расійскай імперыяй, у Пекін было адпраўлена пасольства С. Рагузінскага . Пасля цяжкіх перамоў у 1728 годзе быў заключаны Кяхцінскі дагавор. У 1731 годзе ў Маскву і ў 1732 годзе ў Пецярбург прыбылі кітайскія пасольствы ад Іньчжэня. Расія была першай еўрапейскай дзяржавай, якую наведалі кітайскія паслы.
Палітыка Іньчжэня ў Манголіі была накіравана на ўзмацненне кантролю над ханамі і князямі. Фактычна, багдахан у Пекіне дзейнічаў як вялікі хан Манголіі. Узмацненне феадальнай раздробненасці Халхі ўмацоўвала ўладу багдахана.
2-і Цынскі паход у Тыбет
правіцьІньчжэнь узмацняў свой кантроль над Тыбетам, хоць у 1723—1727 гадах ажыццявіў адвод цынскіх войск з Лхасы. З яго завяршэннем у Тыбеце пачалася міжусобіца. Для падаўлення паўстання Іньчжэнь накіраваў у другі паход у Тыбет 15 тысяч салдат з Сычуані, Шэньсі і Юньнані. Да іх прыходу спадчынны арыстакрат Паланай са сваёй дзевяцітысячнай арміяй ужо стабілізаваў сітуацыю. Ва ўзнагароду за гэта ён у 1728 годзе атрымаў княскі тытул і права кіравання ўсёй краінай. Для трывалага кантролю над Тыбетам Іньчжэнь пакінуў у Лхасе двух цынскіх міністраў-рэзідэнтаў і тысячны гарнізон.
Заваяванне Цынхая
правіцьПаўстанне 1722 года ў саюзным з маньчжурамі княстве ў раёне Кукунора паслужыла Іньчжэню падставай для заваявання ў 1724 годзе ўсяго Цынхая. Супраць размешчанага тут айрацкага аймака Хашоут былі кінуты войскі пад камандаваннем Нянь Гэн’яа і Юэ Чжунцы. Хашоуты былі разгромлены, страцілі 80 тысяч забітымі і некалькі дзясяткаў тысяч палоннымі. Цынскія войскі захапілі каласальную колькасць галоў жывёлы і іншых трафеяў. Тэрыторыя Цынхая была далучана да Цынскай імперыі, а астатнія хашоуты падзелены на некалькі аймакаў і падпарадкаваны намесніку ў Сініне. Тым самым значна аслаблена Джунгарскае ханства, якое страціла адзін з чатырох аймакаў.
Вайна з Джунгарскім ханствам
правіцьУ 1729 годзе аднавілася вайна паміж Цынскай імперыяй і Джунгарскім ханствам. Цынскае камандаванне імкнулася захапіць аймак Джунгар, сцягнуўшы да раёна Ілі буйныя сілы пад камандаваннем Фуэрданя і іншых военачальнікаў. Тут айраты разбілі адну з наступаючых цынскіх калон блізу горада Кобда. У 1731 годзе ўдарныя сілы джунгарскага ўладара Галдан-Цэрэна пачалі вялікі паход у Халху. У шэрагу бітваў яны разбілі маньчжурскія войскі і конніцу халхаскіх князёў. Для адбіцця гэтага націску Іньчжэнь сабраў велізарныя сілы. У 1733 годзе ў вырашальнай бітве на берагах ракі Архон блізу храма Эрдэні-Дзу айрацкая армія пацярпела паражэнне і пачала адступленне.
У барацьбе з Джунгарскім ханствам цынскі ўрад разлічваў на дапамогу Расійскай імперыі, у тым ліку на выкарыстанне супраць айратаў конніцы калмыцкага хана Аюкі, які качаваў у Паволжы. Аднак кітайскія пасольствы 1713—1714 і 1731—1732 гадоў у Расію не ўцягнулі Пецярбург у айрата-кітайскую вайну.
Гэтая вайна нанесла вялікія страты цынскаму скарбу. У 1734 годзе Іньчжэнь вымушаны прыняць прапанову Галдан-Цэрэна і пачаць мірныя перамовы, якія зацягнуліся на некалькі гадоў.
Абсалютызацыя імператарскай улады
правіцьПрыход да ўлады сумніўным шляхам і стан варожасці з імператарскім родам вымушалі Іньчжэня ствараць апарат кіравання, незалежны ад маньчжурскай арыстакратыі. У 1730 годзе, пад зручнай прычынай больш аператыўнага кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі супраць джунгараў, быў створаны ваенны штаб (Цзіньцзіфан) — часовая ваенна-адміністрацыйная ўстанова. Пасля 1732 года яна было пераўтворана ў ваенны савет (Цзюньцзічу) — вышэйшы дзяржаўны орган, які быў непасрэдна пры імператары і не падпарадкоўваўся Савету князёў-рэгентаў і саноўнікаў. Сканцэнтраваўшы ў сваіх руках усе асноўныя ваенныя і грамадзянскія справы кіравання, ваенны савет ператварыўся ва ўрад, цалкам залежны ад імператара і ўзначалены ім. Скінуўшы з сябе кантроль маньчжурскай арыстакратыі, імператарская ўлада стала ў поўнай меры абсалютнай.
Іньчжэнь паступова здымаў абмежаванні на заняццё кітайцамі адказных пастоў у верхнім эшалоне ўлады. Ужо з 1719 года пасады намеснікаў і ваенных губернатараў у стратэгічна важных правінцыях Шаньсі і Шэньсі было дазволена займаць кітайскім ваенным, прылічаным да «сцяжных» войскаў, а з 1732 года на гэтыя пасады маглі прызначацца манголы і «нясцяжныя» кітайцы. Такая палітыка яшчэ больш узмацніла нянавісць маньчжурскай арыстакратыі да Іньчжэня.
Іньчжэнь памёр у 1735 годзе пры дзіўных абставінах; ёсць версія, што быў атручаны. Спадкаваў яму чацвёрты сын — Хунлі, які кіраваў пад дэвізам «Цяньлун».
Сям’я
правіць- Бацька: імператар Сюанье
- маці: Імператрыца Сяагунжэнь, Удовая імператрыца Жэньшоу
Жонкі
правіць- Імператрыца Сяацзінсянь (孝敬憲皇后), дачка Фіяньгу з роду Уланара
- Імператрыца Сяашэнсянь (孝聖憲皇后), дачка Лінчу з роду Нюхулу
- Высакародная жонка імператара Дуншу, дачка Нянь Сяліна — генерал-губернатара Хугуана
- Высакародная жонка імператара Чуньі з роду Гэн
- Жонка Цзі з роду Лі
- Жонка Цянь з роду Лю
- Наложніца Мау з роду Сун
- Каштоўная спадарыня У
Сыны
правіць- Хунхуэй (弘暉),вялікі князь Дуань
- Хунъюнь (弘昀), памёр маладым
- Хуншы (弘時)
- Хунлі (弘曆), стаў імператарам
- Хунчжоу (弘晝), вялікі князь Хэ
- Хунпань (弘昐), памёр маладым
- Хунчжань (弘瞻), удзельны князь Го
- Фухэ (福宜), памёр маладым
- Фухуэй (福惠), вялікі князь Хуай
- Фупэй (福沛), памёр маладым
Зноскі
- ↑ а б Yongzheng // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/y/yongzheng.htm
- ↑ Spence J. The Search for Modern China — 1 — USA: W. W. Norton & Company, 1991. — P. 81. — ISBN 978-0-393-30780-1
- ↑ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 38. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
Літаратура
правіць- Веселовский Н. И. Юн-чжен // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Непомнин О. Е. История Китая: Эпоха Цин. XVII — начало XX века. — М.: Восточная литература, 2005. — ISBN 5-02-018400-4