Юрый Іванавіч Хілько
Юрый Іванавіч Хілько (нар.(13 лютага 1960, Баранавічы) — беларускі мастак, педагог.
Юрый Іванавіч Хілько | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 13 лютага 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьЗ 1993 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат прэміі Міжнароднага фонду славянскага пісьменства імя Кірыла і Мяфодзія (1990). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Стварыў ілюстрацыі да кніг Багдановіча, Лойкі, Гарэцкага. Работы Юрыя Хілько знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, у графічных і мастацкіх цэнтрах Берліна, Швецыі, ЗША. Выкладае жывапіс, кампазіцыю, фармальную кампазіцыю, працу ў матэрыяле, прыкладную графіку.
Прэміі і ўзнагароды
правіцьДзяржаўная стыпендыя імя Ф. Скарыны (1990); лаўрэат Міжнароднага фонду славянскага пісьменства імя Св. Кірылы і Мяфодзія (1990); дыплом конкурсу «Лепшае выданне года» (за афармленне кнігі М. Багдановіч «Вянок», 1995); дыплом Беларускага саюза мастакоў «За актыўную творчую дзейнасць» (1998); дыплом выстаўкі-конкурсу «Мастак і кніга» (за афармленне зборніка вершаў А. Бокач «Агледзіны», 1999); медаль Беларускага саюза мастакоў «За дасягненні ў выяўленчым Святочныя мерапрыемствы» (2002); дыплом Рэспубліканскага конкурсу кніжнага мастацтва (за афармленне кнігі Е. Сцяпанава «Мара», 2003); дыплом удзельніка міжнароднага пленэру «Белавежа-2009» (2009); Ганаровая грамата БДАМ (2010); Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2010).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).