Юрый Алендскі (сын Тэафіла)

сын Тэафіла

Юрый (Ежы) Алендскі (? — пасля 1714) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Юрый Алендскі
Род Алендскія
Бацька Тэафіл Алендскі
Маці Алена Маклок[d]
Жонка Тэадора з Пакашаў[d][1]
Веравызнанне кальвінізм

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Тэафіла і Гэлены Маклакоўны.

Пасол на сеймы (1674, 1697, 1698, 1703, 1712), харунжы (1703), потым маршалак па прывілеях караля Аўгуста (1703, 1713)[2] Ваўкавыскага павета. Староста дзякаўскі і жыліцкі ў Ваўкавыскім павеце[3] замест Аляксандра Язерскага па прывілеі караля Станіслава Ляшчынскага (1708). Дваранін пакаёвы і сакратар яго каралеўскай мосці[2].

У 1674 годзе як электар з Ваўкавыскага павета аддаў свой голас за Яна III Сабескага, у 1697 годзе падпісаў ад Новагародскага ваяводства элекцыю Аўгуста II. У 1708 годзе быў прыхільнікам Станіслава Ляшчынскага, праз два гады ў 1710 годзе падпісаў Сандамірскую канфедэрацыю. У той жа час быў вызначаны ў склад так званай «быхаўскай камісіі», якая павінна была адабраць і вярнуць з расійскіх рук Быхаў, а таксама гарматы і амуніцыю з Быхава, Слуцка і іншых беларускіх мясцовасцяў[2] згодна з трактатам, падпісаным у Нарве ў 1704 годзе[3].

Быў актыўным прыхільнікам кальвінскага веравызнання ў Вялікім Княстве Літоўскім: дырэктар сінодаў літоўскай правінцыі ў Койданаве (1699), Беліцы (1713), Слуцку (1714); удзельнік канвакацый віленскай (1700) і беліцкай (1704) і вольнай нарады ў Варшаве (1710).

Уладальнік маёнткаў Мачульна, Калантаі, Гнезна, Рось-Ваўкаўшчызна і Рось-Харошкаўшчызна.

Сям’я правіць

Жанаты з Тэадорай з Пакашаў, мелі 4 сыноў і 5 дачок: Яна, Тэафіла, Рэгіну Гэлену, Марыю, Катажыну, Тэафілу, Соф’ю, Багуслава і Ежы Станіслава.

Зноскі

Літаратура правіць