Юрый Міхайлавіч Крот
Юрый Крот (нар. 28 мая 1968, Слуцк) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Поўнае імя | Юрый Міхайлавіч Крот | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 мая 1968 (56 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Кар’ера
правіцьІгравая
правіцьПачынаў кар’еру ў складзе наваполацкай «Дзвіны», пазней гуляў за салігорскі «Шахцёр». У пачатку 1990-х выступаў за клубы Польшчы і Славакіі. Скончыў кар’еру ў 2000 годзе ў складзе мікашэвіцкага «Граніта».
Трэнерская
правіцьПасля заканчэння кар’еру стаў працаваць трэнерам дубля салігорскага «Шахцёра». У 2005 годзе ўзначаліў клуб «Слуцкцукар», які на той час выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці. За дзевяць гадоў прайшоў са слуцкім клубам шлях ад аматарскай каманды да клуба Вышэйшай лігі чэмпіянату краіны.
У 2014 годзе разам са «Слуцкам» дэбютаваў у элітным дывізіёне. Амаль адразу атрымаў вядомасць сваёй экспрэсіўнай прамовай на пасляматчавай прэс-канферэнцыі[1]. Пазней таксама за экспрэсіўныя дзеянні неаднаразова выдаляўся з тэхнічнай зоны падчас матчаў[2]. У выніку, «Слуцк» заняў 9-е месца з 12, здолеўшы замацавацца ў Вышэйшай лізе.
Сезон 2015 атрымаўся для «Слуцка» няўдалым, каманда хутка апынулася ў зоне вылету. Як вынік, у жніўні 2015 года Юрый Крот пакінуў пасаду галоўнага трэнера слуцкага клуба[3].
У жніўні 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам мар’інагорскай «Вікторыі»[4], заставаўся на пасадзе да канца сезона.
Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.
Дасягненні
правіцьІгравыя
правіцьТрэнерскія
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)