Юрый Уладзіміравіч Кавалёў

беларускі футбаліст

Юрый Кавалёў (нар. 27 студзеня 1993, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Арсенал» з Тулы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Юрый Кавалёў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Уладзіміравіч Кавалёў
Нарадзіўся 27 студзеня 1993(1993-01-27)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 174 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арсенал
Нумар 15
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2006 — 2010 Беларусь Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера*
2010 — 2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 173 (20)
2020 — Расія Арсенал (Тула)
Нацыянальная зборная**
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (3)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2012 — 2014 Беларусь Беларусь (да 21) 20 (1)
2017 — Беларусь Беларусь 16 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2019.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, а па яго заканчэнні з 2010 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра».

У 2013 годзе стаў іграком асноўнай каманды, звычайна выхадзіў на замену на пазіцыю флангавага паўабаронцы. У першай палове сезона 2014 рэдка з’яўляўся ў аснове, але ўлетку стаў часцей з’яўляцца ў складзе, нярэдка стаў выхадзіць і ў старце. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[2]. Сезон 2015 пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а з ліпеня здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона. У снежні 2015 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[3]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазней замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сезон[4]. У сезоне 2018 выхадзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды, а ў 2019 годзе толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[5]. У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з тульскім «Арсеналам»[6].

МіжнароднаяПравіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

10 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Шахцёр   12 0
2011 дубль Шахцёр   11 1
2012 дубль Шахцёр   23 7
2013 Д1 Шахцёр   20 0
2014 Д1 Шахцёр   19 0
2015 Д1 Шахцёр   21 2
2016 Д1 Шахцёр   29 4
2017 Д1 Шахцёр   27 3
2018 Д1 Шахцёр   30 5
2019 Д1 Шахцёр   27 6

Зноскі

СпасылкіПравіць