Антон Генадзевіч Сарока

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Антон Сарока)

Антон Сарока (нар. 5 сакавіка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2017—2019).

Футбол
Антон Сарока
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Генадзевіч Сарока
Нарадзіўся 5 сакавіка 1992(1992-03-05)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 86 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2010—2012 Расія Рубін (Казань) 0 (0)
2011   Беларусь Партызан (Мінск) 0 (0)
2011   Беларусь Партызан-2 (Мінск) 10 (5)
2012   Беларусь Гарадзея 8 (0)
2013—2016 Беларусь Гарадзея 105 (43)
2017—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 41 (16)
2018—2019 Бельгія Локерэн 17 (1)
2019—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 18 (4)
2021 Беларусь Нёман (Гродна) 7 (0)
2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 10 (0)
2022—2023 Беларусь Астравец 17 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2014 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (7)
2017—2019 Беларусь Беларусь 15 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Змена», пазней трапіў у «Дынама», дзе выступаў за моладзевыя каманды. У пачатку 2010 года, пасля паспяховага выступу за юнацкую зборную на мемарыяле Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, быў запрошаны ў казанскі «Рубін»[4]. У сезоне 2010 выступаў за дубль казанскага клуба, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь[5][6], сезон 2011 правёў у складзе «Партызана-2»[7].

У пачатку 2012 года праходзіў прагляд у латвійскім «Вэнтспілсе» і «Гарадзеі»[8], аднак толькі ўлетку, уладзіўшы ўсе фармальнасці з «Рубінам», на правах арэнды перайшоў у беларускі клуб[9].

У 2013 годзе, пакінуўшы «Рубін», стаў іграком «Гарадзеі» на трывалай аснове. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «цукровых». Па выніках сезона 2015 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 дэбютаваў у Вышэйшай лізе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне.

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[10]. У складзе дынамаўцаў стаў асноўным нападнікам, у сезоне 2017 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце.

У ліпені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з бельгійскім клубам «Локерэн»[11]. Аднак, не здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2019 года, пасля таго як «Локерэн» страціў шанцы на захаванне месца з элітным дывізіёне, разарваў кантракт з клубам і ў якасці свабоднага агента перайшоў у барысаўскі БАТЭ[12]. Пачынаў сезон асноўным нападнікам каманды, аднак пазней стаў шмат прапускаць з-за траўм, з верасня да канца сезона 2019 не з’яўляўся на полі. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак з мая зноў выбыў з-за траўмы, за асноўную каманду наступны раз згуляў толькі ў лістападзе. У 2021 годзе выйшаў на поле за БАТЭ толькі 2 сакавіка ў матчы Суперкубка Беларусі, пасля чаго чарговы раз выбыў з-за траўмы. У чэрвені 2021 года кантракт з барысаўскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[13].

Неўзабаве пасля сыходу з БАТЭ стаў іграком гродзенскага «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сезона 2021[14]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, толькі часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік па заканчэнні кантракта пакідае гродзенскі клуб[15].

У лютым 2022 года далучыўся да казахстанскага «Акжайыка»[16], аднак ужо праз некалькі тыдняў пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[17]. У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[18], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[19].

У ліпені 2022 года стаў трэніравацца з «Астраўцом» і ў выніку папоўніў склад каманды[20]. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Астравец»[21], аднак у пачатку 2023 года зноў пачаў трэніравацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненне з клубам[22]. З чэрвеня 2023 года перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец»[23].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2012—2014 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў асноўным нападнікам.

У маі 2017 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак тады так і не згуляў за яе з-за ваенных збораў[24]. Дэбютаваў за зборную 31 жніўня 2017 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Люксембурга, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама   1 0
2010 дубль Рубін   6 1
2011 Д3 Партызан-2   10 5
2012 (2) Д2 Гарадзея   8 0
2013 Д2 Гарадзея   23 8
2014 Д2 Гарадзея   29 12
2015 Д2 Гарадзея   28 15
2016 Д1 Гарадзея   25 8
2017 Д1 Дынама   30 12
2018 (1) Д1 Дынама   11 4
2018/19 (1) Д1 Локерэн   17 1
2019 Д1 БАТЭ   12 2
2020 Д1 БАТЭ   6 2
2021 (1) Д1 БАТЭ   0 0
2021 (2) Д1 Нёман   7 0
2022 (1) Д1 Арсенал   10 0
2022 (2) Д2 Астравец   12 1
2023 Д2 Астравец   5 0

Крыніцы правіць

  1. Anton Saroka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anton Saroka // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/anton_saroka/
  4. Антон Сарока подписал контракт с "Рубином" (руск.). football.by (8 красавіка 2010). Праверана 3 снежня 2023.
  5. "Рубин" одолжил Сароку "Партизану" (руск.). football.by (25 лютага 2011). Праверана 3 снежня 2023.
  6. Антон Сарока: Думаю, в "Партизане" игровой практики все же будет побольше, чем в "Рубине" (руск.). football.by (4 сакавіка 2011). Праверана 3 снежня 2023.
  7. «Я — не ребенок» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Антон Сарока, принадлежащий "Рубину", появился в "Городее" (руск.). football.by (19 сакавіка 2012). Праверана 3 снежня 2023.
  9. «Городея» дозаявила Антона Сароку на второй круг чемпионата в первой лиге (руск.). by.tribuna.com.
  10. Антон Сарока стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2016). Праверана 3 снежня 2023.
  11. Антон Сарока подписал трехлетний контракт с 13-й командой Бельгии (руск.). football.by (21 ліпеня 2018). Праверана 3 снежня 2023.
  12. БАТЭ объявил о подписании контракта с Сарокой (руск.). football.by (19 сакавіка 2019). Праверана 3 снежня 2023.
  13. БАТЭ сообщил о расторжении контракта с Сарокой (руск.). football.by (15 чэрвеня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  14. "Неман" объявил о подписании Антона Сароки (руск.). football.by (28 чэрвеня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  15. Антон Сарока, а также два россиянина покинули "Неман" (руск.). football.by (18 студзеня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  16. Антон Сарока перешел в казахстанский "Акжайык" (руск.). football.by (5 лютага 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  17. Сотрудничество Сароки и "Акжайыка" не продлилось и трех недель - контракт аннулирован (руск.). football.by (26 лютага 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  18. Антон Сарока - игрок дзержинского "Арсенала" (руск.). football.by (25 сакавіка 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  19. "Арсенал": минус Сарока и Хайманов, плюс Федор Лебедев (руск.). football.by (29 чэрвеня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  20. Антон Сарока стал игроком "Островца" (руск.). football.by (29 ліпеня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  21. Алисейко и Сарока покинули "Островец" (руск.). football.by (15 снежня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  22. Алисейко и Сарока подписали новые соглашения с "Островцом" (руск.). football.by (3 сакавіка 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  23. Сарока, Лебедев и еще восемь футболистов покинули "Островец" (руск.). football.by (2 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  24. Футбол. Антон Сарока не поможет сборной Беларуси из-за прохождения сборов в армии (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (29 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2017.

Спасылкі правіць