Юрый Уладзіміравіч Малінкоўскі
матэматык
Юрый Уладзіміравіч Малінкоўскі (н. 27 студзеня 1948, г. Алма-Ата, Казахстан) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1992, Мультыплікатыўнасць інварыянтнага размеркавання ў маркавых сетках абслугоўвання), прафесар (1995).
Юрый Уладзіміравіч Малінкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1971). Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па стацыянарных маркавых і паўмаркавых працэсах узнаўлення, інварыянтных размеркаваннях выпадковых працэсаў. Распрацаваў крытэрый пунктавай незалежнасці станаў вузлоў у маркавых сетках абслугоўвання, даследаваў сеткі масавага абслугоўвання з дастатковымі каналамі для рэзервавання.
Навуковыя працы правіць
- Критерий точечной независимости состояний узлов в открытой стационарной марковской сети обслуживания с одним классом заявок // Теория вероятностей и ее применения. 1990. Т. 35, вып. 4;
- Критерий представимости стационарного распределения состояний открытой марковской сети обслуживания с несколькими классами заявок в форме произведения // Автоматика и телемеханика. 1991. Вып. 4;
- Сети массового обслуживания с симметричными резервными каналами // Изв. АН СССР. Сер. Техн. кибернетика. 1986. № 4.
Зноскі
Літаратура правіць
- Малінкоўскі Юрый Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 33. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі правіць
- Малинковский Юрий Владимирович // Портал «Выдающиеся математики Беларуси» (Outstanding Belarusian Mathematicians — OBM, obm.bsu.by) (руск.) (Праверана 19 жніўня 2023)