Юры Сянькоўскі
Юры Сянькоўскі (6 мая 1926 — 13 лютага 1995) — грамадскі дзеяч, журналіст, кіраўнік беларускай рэдакцыі Радыё «Свабода».
Юры Сянькоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, журналіст |
Дата нараджэння | 6 мая 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1995 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Урcула Сянкоўская |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 мая 1926 года ў вёсцы Залессе Смаргонскай гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.
Падчас Другой сусветнай вайны ў часе нямецкай акупацыі быў сябрам СБМ, потым служыў у батальёне «Дальвіц».
Па сканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце. Актыўна ўдзельнічаў у скаўтынгу, у 1949 г. быў прызначаны кіраўніком Беларускага скаўтынгу на чужыне. Быў сябрам рэдкалегіі часопіса «Напагатове». У 1950—1956 гг. вучыўся ў Лювенскім універсітэце на эканамічным факультэце. Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага згуртавання, удзельнік Беларускага хору Міколы Равенскага. Па сканчэнні ўніверсітэта пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў у беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне / Свабода», а ў 1983—1991 гг., быў дырэктарам гэтай рэдакцыі.