Юры Яаксан (эст.: Juri Jaakson; 16 студзеня 1870, воласць Ууэ-Выйду — 20 красавіка 1942, Сосьва, Свярдлоўская вобласць) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.

АдукацыяПравіць

Скончыў прыватную гімназію Трэфнера, юрыдычны факультэт Юр'еўскага (Тартускага) універсітэта (1896).

АдвакатПравіць

У 18971901 — памагаты прысяжнага паверанага ў Вільяндзі, у 1901—1902 — у Рызе. У 1902—1914 — прысяжны павераны ў Рызе. У 18981901 быў старшынём сялянскага таварыства ў Вільяндзі. З'яўляўся старшынём эстонскага грамадства «Іманта» ў Рызе, узначальваў эстонскае грамадства адукацыі і дапамогі ў Рызе. У 19041920 — член і старшыня апякунскага савета эстонскай гімназіі імператара Аляксандра (заснаванай па ініцыятыве эстонскай грамадскасці). У 19151919 — чалец рады Tallinna Linnapank (Талінскага гарадскога банка). У 1915—1919 — старшыня цэнтральнага таварыства сялян Паўночнай Эстоніі, старшыня савета Талінскага эканамічнага звязу.

Дзяржаўны дзеячПравіць

У 1917, пасля Лютаўскай рэвалюцыі, быў прызначаны памагатым камісара Эстляндскай губерні. У 1917—1918 — член і памагаты старшыні Эстонскага земскага савета. У 1918 — генеральны ўпаўнаважаны Часовага ўрада Эстоніі па адносінах з германскімі акупацыйнымі ўладамі. У 1918—1920 — міністр юстыцыі. З 16 снежня 1924 па 15 снежня 1925дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 19261940 — прэзідэнт Банка Эстоніі. У 19291936 прадстаўляў Эстонію ў фінансавым камітэце Лігі Нацый у Жэневе. У 19351938 — член Нацыянальнага эканамічнага савета.

Чалец Устаноўчага сходу і Рыйгікогу (парламента) першага — чацвёртага і шостага скліканняў. Узнагароджаны Крыжам Волі трэцяга разраду першай ступені — за грамадзянскія заслугі.

ГібельПравіць

Быў арыштаваны органамі НКУС і расстраляны ў лагеры.

БібліяграфіяПравіць

  • Эстонский биографический словарь. Таллин, 2002.

Зноскі

СпасылкіПравіць