Юстын Мурашка
Юстын Мурашка (?, в. Маркаўцы, Вішнеўская воласць, Вілейскі павет — 1952) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Юстын Мурашка | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1952 |
Род дзейнасці | палітык |
БіяграфіяПравіць
Да беларускага руху далучыўся ў 1909 годзе. Да 1917 году працаваў ў беларускіх арганізацыя Петраграда. Сябар Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У 1918 годзе ў якасці прадстаўніка ўваходзіў у склад Рады БНР. Удзельнік Першага усебеларускага сходу.
У чэрвені 1919 — абраны сакратаром Прэзідыума Беларускай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Сябра Беларускай вайсковай камісіі. Пасля 1920 году жыў у Заходняй Беларусі.
У 1928 годзе балатаваўся ў польскі сойм па выбарчым спісе «Беларускія сяляне і работнікі» начале з Янкам Станкевічам.
У лістападзе 1941 году быў бурмістам Ашмян, дзе арганізаваў беларускае школьніцтва і адміністрацыю. Пасля далучэння Ашмян да Літвы, быў бурмістрам у Валожыне[1]. На нейкі час быў арыштаваны паліцыяй па даносу польскага падполля[2]. Пасля 1944 — з'ехаў на Захад.
У 1949 годзе браў удзел у Першым сусветным з'ездзе беларускай эміграцыі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Кароткі нарыс беларускага пытаньня (пер з польск.), Менск 2009, Кнігарня Наша Ніва
- Юстын Мурашка. (На 30-я ўгодкі сьмерці.) «Беларус», № 305, кастрычнік 1982, с. 3—4. Кастусь Калоша