Юстын Рамуальд Поль (польск.: Justyn Romuald Pol; 1802—1831) — філарэт, адзін з арганізатараў Лістападаўскага паўстання на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.

Юстын Поль
Нараджэнне 1802
Смерць 1831
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера правазнаўства
Бітвы

Біяграфія правіць

Навучаўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Падчас навучання далучыўся да суполкі філарэтаў, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Адзін з герояў паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». Стаў адным з арганізатараў Лістападаўскага паўстання ў Ашмянах[1]. Разам з Юзафам Зянковічам, Юзафам Шчэпінскім, Ігнатам Янкоўскім і Ігнатам Клюкоўскім быў сябрам Віленскага Камітэта, якія былі накіраваны ў Ашмянскі павет[2]. Падчас паўстання ажыццяўляў нагляд за дзейнасцю партызанскіх атрадаў з дробнай шляхты[3]. Загінуў падчас паўстання. З пашпартам памерлага Юстына Поля брат Адама Міцкевіча Францішак Міцкевіч, удзельнік паўстання, змог перайсці мяжу з Прусіяй, пасля чаго быў інтэрнаваны пад Мальбаркам.

Зноскі

  1. Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 231. (wersja cyfrowa)
  2. За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мінск: Лімарыус, 2007, с. 7. (фрагмент)
  3. Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 236. (wersja cyfrowa)