Юхан Борген
Юхан Борген (нарв. Johan Borgen; 28 красавіка 1902, Хрысціянія — 16 кастрычніка 1979) — нарвежскі пісьменнік, журналіст і драматург. У сваёй творчасці даследаваў экзістэнцыялісцкія праблемы сучаснага грамадства. Адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх пісьменнікаў сярэдзіны ХХ стагоддзя.
Юхан Борген | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1979[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Annemarta Borgen[d] |
Дзеці | Brett Borgen[d] і Ane Borgen[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст |
Гады творчасці | 1925 — цяп. час |
Жанр | раман і апавяданне |
Узнагароды | |
![]() |
У цэнтры яго творчасці трылогія «Маленькі лорд», «Цёмныя крыніцы» і «Цяпер ён не ўцячэ». Падчас Другой сусветнай вайне Борген дапамагаў у перапраўцы ўцекачоў у Швецыю, за свае творы трапіў у канцэнтрацыйны лягер Грыні, адкуль неўзабаве быў вызвалены. Потым гэты перыяд ён апісаў у мемуарах «Дні ў Грыні». На беларускую мову перакладзены апавяданне «Нумерманы», якое па-беларуску ёсць у двух перакладах, адзін з якіх зроблены Васілём Сёмухам для газеты «Літаратура і мастацтва» (28 кастрычніка 1969), а другі — Лявонам Баршчэўскім для часопіса «Annus Albaruthenicus» (№ 3, 2002), навела «Звер» у перакладзе Валерыя Буйвала надрукавана ў часопісе «Annus Albaruthenicus» (№ 7, 2006).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Johan Borgen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Johan Borgen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Johan Borgen // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Johan Borgen // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica.
- ↑ http://www.worldatlas.com/webimage/countrys/europe/norway/nofamous.htm
- ↑ http://www.infoplease.com/encyclopedia/entertainment/norwegian-literature.html
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.