Юхан Борген

(Пасля перасылкі з Ю. Борген)

Юхан Борген (нарв.: Johan Borgen; 28 красавіка 1902, Хрысціянія — 16 кастрычніка 1979) — нарвежскі пісьменнік, журналіст і драматург. У сваёй творчасці даследаваў экзістэнцыялісцкія праблемы сучаснага грамадства. Адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх пісьменнікаў сярэдзіны ХХ ст.

Юхан Борген
нарв.: Johan Borgen
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні нарв.: Johan Collett Müller Borgen
Псеўданімы Mumle Gåsegg
Дата нараджэння 28 красавіка 1902(1902-04-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1979(1979-10-16)[1][3][…] (77 гадоў), 15 кастрычніка 1979(1979-10-15)[4] (77 гадоў) ці 16 лістапада 1979(1979-11-16)[5] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Annemarta Borgen[d]
Дзеці Brett Borgen[d] і Ane Borgen[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, драматург, публіцыст, крытык
Гады творчасці з 1925
Жанр раман і апавяданне
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падчас Другой сусветнай вайне Борген дапамагаў перапраўцы ўцекачоў у Швецыю, за свае творы трапіў у канцэнтрацыйны лагер Грыні, але неўзабаве быў вызвалены.

У цэнтры творчасці Боргена трылогія «Маленькі лорд», «Цёмныя крыніцы» і «Цяпер ён не ўцячэ». Аўтар мемуараў «Дні ў Грыні».

Беларускія пераклады правіць

На беларускую мову перакладзены апавяданне «Нумерманы» — Васілём Сёмухам для газеты «Літаратура і мастацтва» (28.10.1969) і Лявонам Баршчэўскім для часопіса «Annus Albaruthenicus» (№ 3, 2002), і навела «Звер» Валерам Буйвалам, надрукавана ў часопісе «Annus Albaruthenicus» (№ 7, 2006).

Зноскі